Меніск (анатомія)
Выгляд
Галоўка правай вялікай галёначнай косці, від зверху | |
| Каленны сустаў | |
| Лацінская назва | meniscus |
|---|---|
| Каталогі | |

Мені́ск — унутраны і вонкавы серпападобныя храсткі каленнага сустава. Размешчаны паміж сустаўнымі паверхнямі сцегнавой і вялікай галёначнай касцей. Мае выгляд трохграннай пласцінкі з перыферычным патоўшчаным краем, зрослым з сустаўнай капсулай і вольным краем. Канцы абодвух меніскаў прымацаваны да міжмышчалкавага ўзвышша вялікагалёначнай косці. Прымае на сябе значную чатку нагрузкі, якая перадаецца праз сустаў, удзельнічае ў жыўленні і змазцы сустава.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Меніск (анатомія)