Месца загубы ахвяр фашызму (Людзвіноў)
Выгляд
Помнік | |
Месца загубы ахвяр фашызму | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Вёска | Людзвіноў |
Дата заснавання | 1972 |
Дата пабудовы | 1972 год |
Месца загубы ахвяр фашызму на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Людзвіноў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
У сакавіку 1943 года ў час карнай аперацыі нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі жывымі ў калгасным хляве 125 мірных жыхароў — старых, жанчын, дзяцей. У 1972 годзе на месцы гібелі ахвяр фашызму пастаўлены помнік — скульптура старога і дзяўчыны, якая ўскладае кветкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.