Жан Батыст Дзюма
Жан Батыст Андрэ Дзюма (фр. Jean Baptiste Andre Dumas; 14 ліпеня 1800, Алес — 11 красавіка 1884, Каны) — французскі хімік-арганік і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У юнацтве навучаўся аптэкарскай справе. У 1816 годзе адправіўся ў Жэневу, дзе працаваў памочнікам фармацэўта. Скончыўшы Жэнеўскі ўніверсітэт, у 1823 годзе перабраўся ў Парыж, дзе да 1840 года працаваў у Політэхнічнай школе; у 1835 годзе стаў прафесарам. Адначасова Дзюма выкладаў у Сарбоне (1832—1868), Цэнтральнай школе мастацтваў і рамёстваў (1829—1852), адным з заснавальнікаў якой ён быў, і ў Вышэйшай Медыцынскай школе (з 1839).
З 1832 года з'яўляўся членам Парыжскай акадэміі навук, а з 1868 — яе абавязковым сакратаром.
З 1840 года — член Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1844 годзе Лонданскае каралеўскае таварыства ўзнагародзіла Дзюма медалём Коплі. З 1845 — замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. У 1849—1851 гадах з'яўляўся міністрам сельскай гаспадаркі і камерцыі Францыі. Быў членам Сената (1856), прэзідэнтам муніцыпальнага савета Парыжа (1859), начальнікам Манетнага двара (1868). У 1859 годзе Дзюма стаў прэзідэнтам Французскага хімічнага таварыства. З 1880 года — член Берлінскай акадэміі навук.
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (1863).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.senat.fr/senateur-2nd-empire/dumas_jean_baptiste0273e2.html
- ↑ 2,0 2,1 Jean-Baptiste Dumas / Assemblée nationale
- ↑ Jean Baptiste Dumas — ministère de la Culture.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100828051 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 Dumas, Jean Baptiste André // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 8.
- ↑ Дюма // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1841. — Т. 17. — С. 392.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100828051 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://www.astro.com/astro-databank/Dumas,_Jean-Baptiste
- ↑ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/00033798500200111
- ↑ Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Partington J. R., A history of chemistry, v. 4, L., 1964.
Папярэднік: Франсуа Гізо |
Крэсла 40 Французская акадэмія 1875–1884 |
Пераемнік: Жазеф Бертран |
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 14 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1800 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Гар
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Канах
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Члены РАН
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Памерлі 11 красавіка
- Хімікі Францыі