Цвіце у чэрвені—ліпені. Мнагалетнік вышынёй 20—80 см, утварае невялікія дзярніны. Сцяблы гладкія.
Лісце пляскатае, шурпатае, з завостраным язычком даўжынёй да 3 мм. Мяцёлка буйная, з вострашурпатымі галінкамі. Каласкі 2—6-кветкавыя; каласковыя лускавінкі па кілю з кароткімі раснічкамі. Ніжняя кветкавая лускавінка па кілю i жылках з дробнымі валаскамі, а каля асновы з пучком касмыкаватых валаскоў.
Метлюжок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.