Метлюжок сплюшчаны
Метлюжок сплюшчаны | |||||||||||||||||||||||
![]() Суквецце | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Poa compressa L. | |||||||||||||||||||||||
|
Мятлік сплюшчаны[1] (Poa compressa) — від роду Метлюжок (Poa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Выкарыстоўваецца як кармавая расліна[2].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая нізавая расліна вышынёй 10-40 см. Карэнішча доўгае, паўзучае. Сцёблы гладкія, прыўздымаюцца, пляскатыя, радзей шурпатыя. Лісце вузкалінейнае, некалькі шурпатае; похвы лісця кілеватыя. Лігулы кароткія, тупыя[2].
Суквецце — слабараскідзістая мяцёлка 2-3 см даўжынёй. Каласкі зеленаватыя, да 4 мм даўжынёй, ўтрымліваюць ад 3 да 8 кветак; каласковыя лускі аднолькавыя. Ніжняя кветкавая луска голая, толькі па кілю і бакавых жылках слабаапушаная. Цвіце з мая па ліпень[2].
Экалогія і распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Жыве на камяністых і пясчаных схілах, на глеіста-пясчаных наносах і на пясках каля мора, на лугах, ля дарог, у парках, на межах, пакладах[2].
Жыве ў Еўропе, ва Усходняй Азіі, Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі[3].
Сінаніміка
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных The Plant List від мае наступныя сінонімы:[4]
- Paneion compressum (L.) Lunell
- Poa anceps C.Presl
- Poa compressa f. depauperata Millsp.
- Poa compressa var. depauperata Mutel
- Poa compressa var. expansa N.Böhling & H.Scholz
- Poa compressa subsp. langeana (Rchb.) Rouy
- Poa compressa var. langeana (Rchb.) W.D.J.Koch
- Poa compressa subsp. langeana (Rchb.) Nyman
- Poa compressa var. polynoda (Parn.) Syme
- Poa compressa var. sylvestris Torr.
- Poa fertilis Hegetschw.
- Poa langeana Rchb.
- Poa leptostachya D.Don
- Poa muralis Wibel
- Poa pallens Poir.
- Poa planicularis F.H.Wigg.
- Poa planiculmis Weber
- Poa polynoda Parn.
- Poa polynoda var. denticulata Parn.
- Poa subcompressa Parn.
- Poa thurmanniana Montandon
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д Мятлик сплюснутый . Агроэкологический атлас России и сопредельных стран.
- ↑ Мятлик сплюснутый . Royal Botanic Gardens.
- ↑ гл. картку таксона на TPL
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 194. Poa compressa L. — Мятлик сплюснутый // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 288. — ISBN 8-87317-091-6.