Клеменс Венцэль фон Метэрніх

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Метэрніх)
Jump to navigation Jump to search
Клеменс Венцэль Лотар
фон Метэрніх-Вінебург-Бейльштэйн

ням.: Klemens Wenzel Lothar
von Metternich-Winneburg-Beilstein
Клеменс Венцэль Лотар фон Метэрніх-Вінебург-Бейльштэйн
Coat of Arms of the Prince von Metternich-Winneburg.svg
сцяг
3-і Міністр замежных спраў Аўстрыйскай імперыі
8 кастрычніка 1809 — 13 сакавіка 1848
Папярэднік: Іаган Філіп фон Штадыян
Пераемнік: Карл Людвіг фон Фікельмон
сцяг
Дзяржаўны канцлер Аўстрыйскай імперыі
25 мая 1821 — 13 сакавіка 1848
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Няма
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, палітык
Месца працы:
Член у:
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 15 мая 1773(1773-05-15)
Кобленц,
Трырскае архібіскупства,
Свяшчэнная Рымская імперыя
Смерць: 14 лютага 1859(1859-02-14) (85 гадоў)
Вена, Аўстрыйская імперыя
Дынастыя: House of Metternich[d]
Дзеці: Richard von Metternich[d], Melanie Metternich-Zichy[d] і Marie-Clementine Bagration[d]
 
Узнагароды:

Клеменс Венцэль Лотар фон Метэрніх (ням.: Klemens Wenzel Lothar von Metternich; 15 мая 1773, Кобленц11 чэрвеня 1859, Вена) — аўстрыйскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр; князь, герцаг Портала, з роду Метэрніхаў.

Паходзіў са старажытнага дваранскага роду. 3 1801 аўстрыйскі пасланнік у Саксоніі, з 1803 — у Прусіі, з 1806 — у Францыі. У 1809—1821 міністр замежных спраў і фактычна кіраўнік аўстрыйскага ўрада, у 1821—1848 прыдворны і дзяржаўны канцлер.

Напачатку праводзіў курс на збліжэнне з Францыяй. Пасля разгрому войск Напалеона I у Расіі заключыў у 1813 з Расіяй і Прусіяй Райхенбахскую канвенцыю аб саюзе. У час Венскага кангрэса 1814—1815 дамогся стварэння Германскага саюза на чале з Аўстрыяй; падпісаў у снежні 1815 сакрэтны дагавор з прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Францыі супраць Расіі і Прусіі. К. Метэрнік — адзін з арганізатараў Свяшчэннага саюза (1815—1833). Пасля рэвалюцыі (1848—1849) у Аўстрыі эмігрыраваў у Вялікабрытанію, з 1849 у Бельгіі. У 1851 вярнуўся ў Аўстрыю.

Еўрапейскія гісторыкі лічаць К. Метэрніка міратворцам, стваральнікам канцэпцыі дзяржаўнага ладу Еўропы пасля напалеонаўскіх войнаў і сістэмы еўрапейскай раўнавагі (сістэма Метэрніха).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Метэрніх // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
  • Srbik Н., Metternich der Staatsmann und der Mensch, 3 Aufl., Bd 1-2, Münch., 1957;
  • Bertier de Sauvigny G., Metternich et son temps, P., 1959;
  • May A. J., The age of Metternich. 1814—1848, N. Y., 1965;
  • Obermann K., Bemerkungen über die bürgerliche Metternich-Forschung, «Zeitschrift für Geschichtswissenschaft», 1958, No 6;
  • Schroeder P. W., Metternich studies since 1925, «Journal of Modern History», 1961, v. 33, ?3.