Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
![]() Герб «Трубы» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 кастрычніка 1744 |
||||||
Смерць |
28 сакавіка 1831 (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Марцін Мікалай Радзівіл | ||||||
Маці | Марта з Трамбіцкіх | ||||||
Жонка | Алена з Пшаздзецкіх | ||||||
Дзеці | Антоні Генрык Радзівіл, Міхаіл Гедэон Радзівіл, Крысціна Магдалена з Радзівілаў[d], Анеля з Радзівілаў[d] і Людвік Мікалай Радзівіл[d] | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | паэт | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Міхал Геранім Радзівіл (1744—1831) — кашталян віленскі (1775—1790), пасля апошні віленскі ваявода (з 1790), паходзіў з роду Радзівілаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Марціна Мікалая Радзівіла і Марты Трэмбіцкай. Брат Юзафа Мікалая Радзівіла. Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[1]. Навучаўся ў Львове, Нясвіжы.
Абіраўся паслом на сойм 1773, член Пастаяннай Рады ў 1780—1783 і 1793—1794, член Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).
У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Падчас паўстання Т. Касцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасці.
Уступіў у шлюб з Аленай Пшаздзецкай, вядомай па рамане з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Аселі ў Небарове, што ў Польшчы. Уладальнік велізарнага стану, уславіўся як добры гаспадар. У Небарове сабраў калекцыю твораў мастацтва.
Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыха Радзівіла і Міхаіла Гедыона Радзівіла, а таксама тры дочкі.
Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў. Пахаваны ў Небарове.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Віктар Скорабагатаў, Наталля Собалева. Гётэ, Радзівіл, «Фаўст» Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхал Геранім Радзівіл
Папярэднік: Міхал Казімір Агінскі |
Ваявода віленскі 1790—1795 |
Пераемнік: —— |
- Кашталяны віленскія
- Ваяводы віленскія
- Мечнікі вялікія літоўскія
- Старосты балімоўскія
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1744 годзе
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Памерлі 28 сакавіка
- Памерлі ў 1831 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Лодзьскім ваяводстве
- Таргавіцкія канфедэраты
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Асобы
- Радзівілы
- Ардынаты клецкія
- Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
- Канфедэраты Чатырохгадовага сойма