Януш Аляксандр Сангушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Януш Аляксандр Сангушка
Januš Alaksandar Sanguška. Януш Аляксандар Сангушка (XVIII).jpg
Я. А. Сангушка. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Пагоня Літоўская»
Маршалак надворны літоўскі
1750 — 1760
Папярэднік: Ігнацы Агінскі
Пераемнік: Юзаф Сангушка
 
Нараджэнне: 5 мая 1712(1712-05-05)
Смерць: 13 верасня 1775(1775-09-13) (63 гады)
Род: Сангушкі
Бацька: Павел Караль Сангушка
Маці: Мар'яна з Любамірскіх
Жонка: Канстанцыя з Дэнгафаў
Дзеці: няма
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Януш Аляксандр Сангушка (5 мая 1712, Любартаў13 верасня 1775, Дубна) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (17351750), маршалак надворны літоўскі (17501760). VII і апошні ардынат астрожскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Невядомы мастак, XVIII ст.

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Пагоня Літоўская», сын Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага, і Мар'яны з Любамірскіх. Меў братоў Януша Мадэста, Юзафа і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на соймы. Кавалер Ордэна Белага Арла (узнагароджаны 11 жніўня 1736 у Дрэздэне).

Фундаваў кляштар капуцынаў у Стараканстанцінаве.

Шлюб з Канстанцыяй Дэнгаф, дачкой Станіслава Эрнэста Дэнгафа, быў бяздзетным. З прычыны адсутнасці нашчадкаў і магчымасці па яго смерці спрэчак на гэтай глебе ініцыяваў Кальбушаўскую транзакцыю (1753), у выніку якой адбыўся падзел Астрожскай ардынацыі паміж сябрамі і прыхільнікамі магнацкай групоўкі Чартарыйскіх. Сам Януш Аляксандр Сангушка захаваў за сабой права пажыццёвага карыстання гэтай маёмасцю.

Большую частку жыцця правёў у Дубенскім замку, атрымаў вядомасць гультая і валацугі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Сіняк Н. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Любанскага раёна. / Рэд.-уклад. В. Р. Феранц; Рэдкал.: В. А. Сойка, Н. М. Сіняк i інш. — Мінск: Ураджай, 1996. — 439 с.: іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]