Андрэй Агінскі
Андрэй Ігнацы Агінскі (13 красавіка 1740, Тадуліна Віцебскага ваяводства — 12 кастрычніка 1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Вялікі мечнік літоўскі (1762—1771), рэферэндар літоўскі (1771—1773) і вялікі сакратар літоўскі (1773—1778), кашталян троцкі (1778—1783) і ваявода троцкі (з 1783), староста ашмянскі (1756—1763).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка і Ізабелы з Радзівілаў
Абіраўся дэпутатам на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 гадах (ягоны маршалак), у Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760 годзе. Накіроўваўся паслом у Пецярбург, Вену, Берлін.
Прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага і узмацнення каралеўскай улады.
Пабраўся шлюбам з Паўлай, дачкой Марка Шэмбака, ад якой меў сына Міхала Клеафаса і дачку Юзэфу (жонка спачатку Ігнацыя Агінскага, а потым Яна Лапацінскага).
Зноскі
- ↑ а б Andrzej Ignacy Joachim Jozafat h. własnego Ogiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д е ё Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 326.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 61.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 204. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Агінскіх Архівавана 27 верасня 2013.
- Кашталяны троцкія
- Ваяводы троцкія
- Старосты ашмянскія
- Сакратары вялікія літоўскія
- Рэферэндары вялікія літоўскія
- Мечнікі вялікія літоўскія
- Нарадзіліся 13 красавіка
- Нарадзіліся ў 1740 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім ваяводстве
- Памерлі 12 кастрычніка
- Памерлі ў 1787 годзе
- Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
- Агінскія
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
- Канфедэраты Анджэя Макраноўскага
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне