Забалацкі сельсавет (Воранаўскі раён)
Забалацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалаць |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 522 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Забалаць.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Смільгінскага сельсавета, у склад сельсавета са Слабодкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка[1]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Місявіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Асіпаўцы, Валэйшы, Кунеі і Шлавенцы)[2]. 24 красавіка 1978 года ў склад Гіркаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Ліпкунцы, Лялюшы, Лялянцы і Слабодка), наўзамен у склад сельсавета з Гіркаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчызна, Мешкалы, Смільгіні, Станкелішкі, Трайгі і хутар Пятроўка)[3]. 29 верасня 2005 года ў склад Місявіцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[5], з іх 85,4 % — палякі, 11,7 % — беларусы, 2,1 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 1522 чалавекі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 146 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района Архівавана 16 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.