Андрэй Валер’евіч Хмель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Валер’евіч Хмель
Сцяг Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2020 — 30 мая 2023
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Аляксандр Церахаў

Нараджэнне 1983
Адукацыя

Андрэй Валер’евіч Хмель (нар. 1983, Ліда) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе.

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт у 2006 годзе, у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў інжынерам-энергетыкам аддзела галоўнага энергетыка ТАА «Біякам Тэхналогія», галоўным спецыялістам аддзела энергетыкі і паліва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, узначальваў Гродзенскае ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Гарсвятло»[1].

З мая 2016 года працаваў генеральным дырэктарам АУПП «Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка»[1].

З 8 снежня 2017 года — намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. З 4 чэрвеня 2020 года па 30 мая 2023 года быў Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

30 мая 2023 года прызначаны старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]