Мнагакветніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мнагакветніца
Nymphalis polychloros.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nymphalis polychloros

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  171594
EOL  162857

Nymphalis polychloros — начны матылёк з сямейства Nymphalidae.

Відавы эпітэт стар.-грэч.: πολυχλωρός азначае «шматколерны».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На пярэднім крыле маецца бледна-жоўтая пляма паміж субмаргінальнай паласой і першым ад вяршыні чорнай прыкастальнай плямай. На заднім крыле зубец кароткі, не даўжэй шырыні, сінія плямы дробныя і няяркія. Агульны фон карычнева-жаўтлява-рыжы. Даўжыня пярэдняга крыла 25-30 мм Размах крылаў да 60 мм.

Вусені шаравата-бурыя, з матава-жоўтымі падоўжнымі спіннымі палосамі і жоўтымі шыпамі[1].

Тыпавая мясцовасць: Швецыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая і Цэнтральная Еўропа; тэрыторыя былога СССР: Еўрапейская частка Расіі (поўнач, цэнтр, поўдзень), Паўднёвае Зауралле, Карпаты, поўдзень Крыма, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія; Азія: Турцыя; Афрыка: поўнач.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Яйкі адкладае вялікімі кладкамі па 100-200 штук на лісце і сцеблы кармавых раслін.

Вусені сілкуюцца на вербах, сліве, грушы, яблыні, таполі, глогу, вязе і іншых. Маладыя вусені жывуць наваламі ў гняздзе.

Акукляюцца звычайна на галінах кармавых раслін.

Зімуе імага. Лётаюць у чэрвені—кастрычніку і пасля зімоўкі ў красавіку—маі па лясных лугавінах і просеках, населеных пунктах і інш.

Зноскі

  1. Мамаев Б.М. Определитель насекомых по личинкам. Пособие для учителей. — М.: Просвещение, 1972. — С. 327. — 400 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]