Мобі Дзік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мобі Дзік, або Белы Кіт
Moby-Dick; or, The Whale
Выданне
Тытульная старонка першага амерыканскага выдання.
Жанр Марское апавяданне, прыгодніцкі раман, эпік
Аўтар Герман Мелвіл
Мова арыгінала Англійская
Дата напісання 1850[1]
Дата першай публікацыі 18 кастрычніка 1851 (ЗК)
14 лістапада 1851 (ЗША)
Выдавецтва Рычард Бентлі (ЗК)
Harper & Brothers (ЗША)
Колькасць старонак 635 (першае выданне ЗША)[2]
Персанажы Captain Ahab[d][3], Moby Dick[d][3], Ishmael[d][3], Queequeg[d][3] і Father Mapple[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мобі Дзік, або Белы Кіт (англ.: Moby-Dick; or, The Whale) — раман Германа Мелвіла, апублікаваны ў 1851 годзе[4]. «Мобі Дзік» лічыцца адным з Вялікіх амерыканскіх раманаў і скарбам сусветнай літаратуры. Раман апавядае пра прыгоды марака Ізмаіла на судне «Пікад», якім кіруе капітан Ахаб. Хутка Ізмаіл дазнаецца, што адзіная мэта Ахаба — знайсці Мобі Дзіка, дзікага і таямнічага белага кашалота. Пасля папярэдняй сустрэчы капітана і кіта апошні знішчыў лодку Ахаба і пакінуў яго без нагі, што вымушвае капітана шукаць помсты.

У «Мобі Дзіку» Мелвіл выкарыстоўвае стылізаваную мову, сімвалізм і шматлікія метафары для выкрыцця няпростых тэм. На ўсім шляху галоўных герояў, у спраўджанні ўласных перакананняў і пошуку свайго месца ў свеце, паўстаюць пытанні класавага і сацыяльнага статусу, дабра і зла, існавання Бога. Вобразы, якія стварае апавядальнік, а таксама быт герояў на кітабойнай судне, увітыя ў аповед разам з шэкспіраўскімі літаратурнымі прыёмамі, як вялікія салілоквіумы, апарты і апісанне месца дзеяння і герояў у ім. У рамане адлюстроўваецца знішчальная апантанасць і манаманія, а праз атрапамарфізм — чалавечыя інстынкты, якасці і стымулы. Мобі Дзік бязлітасна нападае на маракоў, што жадаюць забіць яго, але менавіта Ахаб перакрывае інстынкт самазахавання кіта злосцю. Насамрэч, толькі Ахабу ўласціва злосць.

«Мобі Дзік» адносяць да амерыканскага рамантызму. Упершыню раман быў выдадзены Рычардам Бентлі ў Лондане 18 кастрычніка 1851 года; гэта была экспургаваная версія ў трох тамох пад назвай The Wale (бел.: Кіт). 14 лістапада 1851 года раман быў выдадзены ў Нью-Ёрку выдавецтвам Harper & Brothers пад назвай Moby-Dick; or, The Whale.

Зноскі

  1. Tracking the versions of Moby–Dick Праверана 31 снежня 2023.
  2. Moby-Dick or The Whale, Northwestern-Newberry edition (Northwestern University Press, 1988), p. 687.
  3. а б в г Personality Database Праверана 4 студзеня 2024.
  4. Moby-Dick; or, The Whale: Publishing history // Melville Society

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Moby-Dick


Тэксты ў Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Кінаадаптацыі[правіць | правіць зыходнік]

Дакументальныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Мапы[правіць | правіць зыходнік]