Могілкавая вуліца (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Могілкавая вуліца (руск.: Кладбищенская улица) — колішняя вуліца ў Гомелі. Час узнікнення дакладна невядомы. На пачатак ХХ ст. ужо існавала[1].

Праходзіла ад вуліцы Замкавай насупарць старых праваслаўных могілак да вуліцы Ветранай. З ёй сыходзіліся вуліцы Тэхнічная, Траецкая і Гуменная[1]. Станам на 1914 г. адносілася часткова да 1-й, часткова да 2-й паліцэйскіх часцей Гомеля[2]. Паводле неафіцыйнага падзелу горада прыналежала да гомельскай Амерыкі.

У 1920-я гг. перайменавана на гонар рэвалюцыянера І. П. Каляева[3] і як вуліца Каляева была вядома надалей[4]. У 1926–1927 гг. уваходзіла ў Гарадскі[5], а з 1940 г. — Цэнтральны раён Гомеля.

Знівеліравана ў пасляваенны час. Меркаваны адрэзак, які захаваўся, далучаны да вуліцы Сялянскай — ад вуліцы Катуніна да вуліцы Гагарына[6].

Зноскі

  1. а б Схематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков.
  2. Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III. — С. 74-76. У адпаведным пераліку пададзена як завулак.
  3. Гомель и городские поселения Гомельщины: Предварит. итоги переписи 1926 г. и некоторые данные текущ. отчетов и обследований. — Речица, 1927. — С. 37.
  4. План города Гомеля и Новобелицы, 1930-е годы.
  5. Гомель и городские поселения Гомельщины: Предварит. итоги переписи 1926 г. и некоторые данные текущ. отчетов и обследований. — Речица, 1927. — С. 2-4.
  6. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 19.