Другая паліцэйская часць Гомеля

Другая паліцэйская часць Гомеля — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомеля на пачатку ХХ ст.
Заснавана ў выніку пераўтварэнняў, выкліканых законам «Аб узмацненні Гомельскай гарадской паліцыі» ад 6 (19) ліпеня 1908 г.[1] Нягледзячы на тое, што закон на гэта не ўказваў, сама сутнасць закладзеных у ім змен прывяла да скасавання ў Гомелі ранейшых паліцэйскіх участкаў на чале з памочнікамі прыстава і ўтварэння двух паліцэйскіх часцей на чале з часнымі прыставамі[2].
Першым яе прыставам (выканаўцам абавязкаў) з’яўляўся калежскі рэгістратар В. М. Папоў, які меў пачатковую адукацыю (выпускнік гарадскога вучылішча)[3].
2-я часць ахоплівала вуліцы і адрэзкі вуліц на поўнач ад гістарычнага цэнтра і Спасавай Слабады, а таксама на захад ад лініі Лібава-Роменскай чыгункі (без выселка Манастырок)[4].
Уяўленне аб маштабах тэрыторыі, якая адносілася да Другой паліцэйскай часці Гомеля, дае пералік адпаведных вуліц, завулкаў плошчаў і іншых аб’ектаў, выдадзены ў 1914 г.
| Аб’екты Другой паліцэйскай часці Гомеля (станам на 1914 г.)[4] | |
|---|---|
| Назва на беларускай мове[5] | Назва на рускай мове[6] |
| 1-я Шпітальная вуліца | 1-я Госпитальная улица |
| 2-я Шпітальная вуліца | 2-я Госпитальная улица |
| Адэская вуліца | Одесская улица |
| Азіяцкая вуліца | Азиатская улица |
| Аляксандраўская вуліца | Александровская улица |
| Аляксееўская вуліца | Алексеевская улица |
| Андрэеўская вуліца | Андреевская улица |
| Аптэчная вуліца | Аптечная улица |
| Арлоўская вуліца | Орловская улица |
| Артылерыйская вуліца | Артиллерийская улица |
| Багадзельная вуліца | Богодельная улица |
| Балашаўскі завулак | Балашевский переулок |
| Балотная вуліца | Болотная улица |
| Барысаўская вуліца | Борисовская улица |
| Батарэйны завулак | Батарейный переулок |
| Безыменная вуліца | Безымянная улица |
| Бульварная вуліца | Бульварная улица |
| Быхаўская вуліца | Быховская улица |
| Ваенны завулак | Военный переулок |
| Вакзальная вуліца | Вокзальная улица |
| Валатаўская вуліца | Волотовская улица |
| Валатаўскі спуск | Волотовский спуск |
| Варанцоўская вуліца | Воронцовская улица |
| Веткаўская вуліца | Ветковская улица |
| Генеральская вуліца | Генеральская улица |
| Герасімаўская вуліца | Герасимовская улица |
| Гімназічная вуліца | Гимназическая улица |
| Гомельская вуліца | Гомельская улица |
| Гоначная вуліца | Гоночная улица |
| Графская вуліца | Графская улица |
| Графскі завулак | Графский переулок |
| Гусеўская вуліца | Гусевская улица |
| Да бальнічных могілак | К больничному кладбищу |
| Да саду Лаўянава | К саду Ловьянова |
| Дамброўская вуліца | Домбровская улица |
| Жандарская вуліца | Жандармская улица |
| Замкавая вуліца (частка, з дома №34) | Замковая улица (часть, с дома №34) |
| Захар’еўская вуліца | Захарьевская улица |
| Іванаўская вуліца | Ивановская улица |
| Ільінская вуліца | Ильинская улица |
| Ірынінская вуліца | Ирининская улица |
| Канавальчыкава вуліца | Коновальчикова улица |
| Касы завулак | Косой переулок |
| Кацярынінскі завулак | Екатерининский переулок |
| Кіеўская вуліца | Киевская улица |
| Конная плошча (частка) | Конная плошадь (часть) |
| Лібаўская вуліца | Либавская улица |
| Ліпавая вуліца (частка, па дом №21) | Липовая улица (часть, по дом №21) |
| Лугавая вуліца | Луговая улица |
| Лугавы завулак | Луговой переулок |
| Любенская вуліца | Любенская улица |
| Ляшчынская вуліца | Лещинская улица |
| Магілёўская вуліца (частка, з дома № 14) | Могилевская улица (часть, с дома №14) |
| Маскоўская вуліца | Московская улица |
| Мікалаеўская вуліца | Николаевская улица |
| Мікольская вуліца | Никольская улица |
| Мінская вуліца | Минская улица |
| Міхайлаўская вуліца | Михайловская улица |
| Могілкавы завулак (частка) | Кладбищенский переулок (часть) |
| Мяфодзеўская вуліца | Мефодьевская улица |
| Мяшчанскі завулак | Мещанский переулок |
| На гарбах | На горбах |
| Нова-Палеская вуліца | Ново-Полесская улица |
| Нова-Прудкоўская вуліца | Ново-Прудковская улица |
| Новікаўская вуліца | Новиковская улица |
| Нямецкая вуліца | Немецкая улица |
| Пад гарой да Прудка | Под горой к Прудку |
| Пад гарой за Каўказам | Под горой за Кавказом |
| Палеская вуліца | Полесская улица |
| Паўлаўская вуліца | Павловская улица |
| Паштовая вуліца | Почтовая улица |
| Пескаватая вуліца (частка) | Песковатая улица (часть) |
| Петрапаўлаўская вуліца | Петропавловская улица |
| Прудкоўская вуліца | Прудковская улица |
| Пясочная вуліца | Песочная улица |
| Пятроўская вуліца | Петровская улица |
| Рагачоўская вуліца | Рогачевская улица |
| Радзькіна вуліца | Радькина улица |
| Рамесная вуліца | Ремесленная улица |
| Румянцаўская вуліца (частка, з дома №25) | Румянцевская улица (часть, с дома №25) |
| Садовая вуліца | Садовая улица |
| Сартавальная вуліца | Сортировочная улица |
| Скобелеўская вуліца | Скобелевская улица |
| Скобелеўскі завулак | Скобелевский переулок |
| Слясарны завулак | Слесарный переулок |
| Стасянкова вуліца | Стасенкова улица |
| Сялянскі завулак | Крестьянский переулок |
| Сямёнаўская вуліца | Семеновская улица |
| Турэмная вуліца | Тюремная улица |
| Тэхнічная вуліца | Техническая улица |
| Уладзімірская вуліца | Владимирская улица |
| Фядосеўская вуліца | Федосьевская улица |
| Царкоўная плошча | Церковная площадь |
| Царкоўны завулак | Церковный переулок |
| Чарнігаўская вуліца | Черниговская улица |
| Электрычная вуліца | Электрическая улица |
| Яраслаўская вуліца | Ярославская улица |
| Яр Дзядно | Овраг Дедно |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Полное собрание законов Российской Империи. Собрание 3-е : в 33 т. — Т. 28, отд-ние 1: 1908. [текст]. — Санкт-Петербург : Гос. тип., 1911. — С. 482.
- ↑ Могилевская губерния : государственные, религиозные и общественные учреждения (1772–1917)/Е. К. Анищенко [и др.]; сост. Ю. Н. Снапковский, Д. Л. Яцкевич. — Минск : «Беларусь», 2014. — С. 269.
- ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1909 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1909. — С. 102.
- 1 2 Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III. — С. 75-76.
- ↑ У афіцыйнай моўнай практыцы часоў Расійскай імперыі назвы гарадскіх аб'ектаў на беларускай мове амаль не выкарыстоўваліся. Беларускія назвы ў гэтым пераліку з'яўляюцца адаптацыяй рускамоўных назваў, зафіксаваных крыніцамі пачатку ХХ ст.
- ↑ Усе назвы падаюцца паводле сучаснага рускага правапісу з выпраўленнем памылак друку і іншых агрэхаў выдання 1914 г.