Мойстра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мойстра
Морфаметрыя
Даўжыня больш за 2,1 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,24 км²
Найбольшая глыбіня 4,5 м
Размяшчэнне
Краіна
Мойстра (Беларусь)
Мойстра
Мойстра
Мойстра (Гомельская вобласць)
Мойстра
Мойстра
Map

Мойстравозера ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на пойме ракі Прыпяць, за 6 км у напрамку на ўсход ад горада Петрыкаў.

Плошча паверхні возера каля 0,24 км². Даўжыня больш за 2,1 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Найбольшая глыбіня каля 4,5 м. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 4 м. Берагі возера высокія, месцамі абрывістыя. Ручаём Мойстра злучаецца з ракой Прыпяць.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 513.
  • Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 г. (руск.)