Малочны Мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Молочный мир)
Малочны Мір
Тып ААТ
Заснаванне 1938
Ранейшыя назвы Гродзенскі гарадскі малочны камбінат
ААТ «Гродна Малкамбінат»
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Ключавыя постаці Марына Яўгенаўна Анікеева
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя малако
Сайт Афіцыйны сайт

ААТ «Малочны Мір» (руск.: Моло́чный мир) — беларуская кампанія па вытворчасці малака, якая размешчана ў Гродна.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізуецца на вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, марожанага, масла, сыроў цвёрдых, мяккіх, плаўленых. Акрамя таго, у аб’ёме вытворчасці маецца немалая доля прадукцыі, што выпрацоўваецца не з малака: вада, напоі, маянэз. З’яўляючыся прадпрыемствам бесперапыннага цыкла вытворчасці, перапрацоўвае парадку 730 т малака ў суткі, налічваючы ў сваім асартыменце больш за 200 відаў прадукцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 створаны Гродзенскі гарадскі малочны камбінат. Вытворчыя магутнасці камбіната складалі да 10 тон у змену. У мэтах пашырэння і павелічэння аб’ёмаў вытворчасці ў 1967 годзе была праведзена першая рэканструкцыя, якая дазволіла павялічыць вытворчую магутнасць да 50 тон малака ў змену. У 1993 годзе была праведзена другая значная рэканструкцыя, якая дазваляе прадпрыемству вырабляць да 240 тон у суткі. У лістападзе 1996 года Гродзенскі малочны камбінат быў ператвораны ў ААТ «Гродна Малкамбінат». Згодна рашэння Адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» ад 22 мая 2007 года № 30 ААТ «Гродна Малкамбінат» перайменаваны ў ААТ «Малочны Мір».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]