Монаверш
Монаве́рш (таксама аднарадкоўе)[1] — верш, які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсе, па сінтаксічнай і метрычнай структуры. Зрэдку ўжываўся ў антычнай паэзіі. Пісаўся звычайна гекзаметрам, набываў афарыстычнае гучанне. Да монавершаў можна аднесці асобныя вершаваныя крылатыя выслоўі і афарызмы, што выкарыстоўваюцца для лозунгаў, у загалоўках твораў, эпіграфах і г. д. Монавершамі, па сутнасці, з'яўляюцца і некаторыя рытмічна арганізаваныя прыказкі, прымаўкі, народныя выслоўі, якія часам надпісваюцца на посудзе, мэблі, малюнках.
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]Сярод вядомых беларускіх аднарадкоўяў можна прывесці наступны верш А. Наўроцкага:
Кваканне жаб заглушае спеў салаўя.
Верш адзначаецца вялікай вобразнай і мастацкай змястоўнасцю, змешчанай у мінімальны па памеры тэкст.[1]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ludmiła Sadko. Малыя i мiнiмальныя лiрычныя формы ў беларускай i замежнай лiтаратурах: гiсторыка-культурная перспектыва. — BIAŁORUTENISTYKA BIAŁOSTOCKA, 2019. — Т. 11. — DOI:10.15290/bb.2019.11.09.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
- В. В. Жыбуль. Манаверш ува ўсясьветнай і беларускай літаратуры(недаступная спасылка) // Беларускі Калегіюм, 25.04.2009.