Монакан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Монакан
Amai Amañuhkañ
Віргінскі правадыр. XVI ст.
Агульная колькасць 2000
Рэгіёны пражывання  ЗША
Мова монакан
Рэлігія анімізм
Блізкія этнічныя групы аканічы, катоба

Мо́накан (англ.: Monacan; магчымая саманазва: Amai Amañuhkañ ) — індзейскі народ, карэнныя насельнікі Віргініі. У 2009 г. у ЗША жыло каля 2000 чалавек, якія вызначалі сваю тоеснасць як монакан.

Першая ўзгадка пра монакан з'явілася ў 1607 г. пасля заснавання калоніі Джэймстаўн. У адрозненні ад паўхатан яны размаўлялі на сіўанскай мове. Меркавана, што назва монакан паходзіць ад саманазвы Amai Amañuhkañ (літаральна "краіна мясцовых жыхароў"). Паводле адной з сучасных гіпотэз, усход сучасных ЗША — старажытная прарадзіма ўсіх народаў сіў, адкуль яны пачалі рассяляцца на захад. Такім чынам, монакан былі рэшткамі старажытнага насельніцтва. Яны займаліся земляробствам і паляваннем, здабывалі медзь, хавалі памерлых у курганах.

Кантакты паміж монакан і англійскімі каланістамі мелі вельмі абмежаваны характар. У 1677 г. монаканскі правадыр Сірэнуф падпісаў мірнае пагадненне. Іх колькасць стала скарачалася з-за эпідэмічных захворванняў, завезеных еўрапейцамі. У канцы XVII ст. монакан далучыліся да каюга і мігрыравалі на поўнач. На працягу XVIII ст. яны ўзгадваліся сярод жыхароў Паўночнай Караліны, Пенсільваніі і Канады.

У 1831 г. нашчадак монакан, Вільям Джонс, адрадзіў супольнасць індзейцаў, якая атаесамляла сябе са старажытнымі жыхарамі. У нашы дні яна вядома як "нацыя монакан", прызнаная ў 1988 г. Садружнасцю Віргінія.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]