Мост кветак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мост кветак (рум.: Podul de Flori) — назва дзвух мерапрыемстваў, якія адбыліся на беразе ракі Прут на савецка-румынскай мяжы[1]. У ходзе мерапрыемстваў упершыню пасля Вялікай Айчыннай вайны пераход савецка-румынскай мяжы ажыццяўляўся без прад’яўлення дакументаў, якія б сведчылі асобу. Падчас правядзення акцый з абодвух берагоў ракі Прут на ваду былі пушчаны кветкі, што і дало назву гэтым падзеям.

Першы «Мост кветак»[правіць | правіць зыходнік]

Першая акцыя адбылася 6 мая 1990 года з 13:00 па 19:00 па мясцовым часе. Падчас першага «Маста кветак» жыхарам Румыніі дазволілі перасячы раку Прут у бок Малдаўскай ССР без прад’яўлення якіх-кольвек дакументаў[2]. Уздоўж мяжы працягласцю 700 км па Пруту былі абсталяваны 8 пунктаў пераходу праз мяжу: Мойкань — Перарыта, Стынка — Касцешты, Ясы — Унгень, Унгень — мост Унгень, Албіца — Леўшэнь, Фэлчыў — Ціганка, Аанча — Кахул, Галац — Джурджулешты[3].

У акцыі ўдзельнічала каля 1,2 млн чалавек [4]. Сведкі параўноўвалі гэтую падзею з падзеннем Берлінскай сцяны, якое дазволіла ўз’яднацца шмат якім сем’ям — раку Прут называлі «воднай Берлінскай сцяной»[5]. У раёне Унгеня каля 250 000 чалавек перайшлі мяжу[6].

Дэманстрацыю арганізавалі Культурны саюз за адзінства румын у свеце[7], Культурнае таварыства Бухарэст — Кішынёў і Народны фронт Малдовы. Ужо раніцай на румынскім беразе з’явіліся тысячы грамадзян, якія неслі кветкі і апускалі іх у ваду. Неўзабаве кінутыя ў ваду кветкі склалі сімвалічную сцежку. У поўдзень група святароў выканала царкоўны гімн Te Deum[8], пасля якога ўпершыню за доўгі час па абодвум берагам Прута загучалі званы. У рэку зноў былі кінуты кветкі, і грамадзяне пайшлі праз мост, сустракаючыся з роднымі і блізкімі. Да 6 гадзін вечара працягвалісь святкаванні, народныя гулянні, гульні.

Пасля гэтай падзеі працэдура перасячэння мяжы Малдаўскай ССР з Румыніяй была значна спрошчана[9].

Другі «Мост кветак»[правіць | правіць зыходнік]

Другая акцыя падобнага кшталту адбылася 16 чэрвеня 1991 года. У гэты раз грамадзяне Малдаўскай ССР змаглі перасекці мяжу Румыніі без прад’яўлення дакументаў. Згодна са справаздачай Rompres, больш за 150 000 жыхароў Бесарабіі перайшлі мяжу каля Скулені і прыбылі ў жудзец Ясы[10]. Сярод тых, хто перайшоў мяжу была дэлегацыя Парламента Малдовы на чале з мэрам Кішынёва Мікалаем Косціным[10]. У Галацы перад Царквой Успення Багародзіцы быў усталяваны крыж, які сімвалізуе адзінства Румыніі і Малдовы.

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Малдовы У жніўні 1991 года Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мірча Снегур прапанаваў свайму румынскаму калегу Іону Іліеску правесці перамовы аб заключэнні афіцыйнага саюза Малдовы і Румыніі: у такім выпадку Снегур мог стаць віцэ-прэзідэнтам Румыніі. Прапанова Снегура засталась без адказа[11].
  • Сцяг Францыі Прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран па просьбе Міхаіла Гарбачова ў тэлефоннай размове з Іонам Іліеску папрасіў румынскага лідара не рабіць ніякіх неабдуманых дзеянняў у сувязі з дэманстрацыямі[12].

Зноскі

  1. Ion Petrescu Moldova lor, Moldova noastră... (рум.) . Adevărul (6 мая 2013).
  2. Nicolae Roibu Podul de Flori (рум.) . Timpul.md (6 мая 2010).
  3. "Podul de flori" peste Prut împlinește 23 de ani (рум.) . Glasul.md (16 чэрвеня 2014).
  4. Podul de flori (1990–1991) (рум.) . Istoria.md.
  5. Mai 1990, "Podul de Flori" (рум.) . Historia.ro. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2014.
  6. Podul de flori, stropit cu lacrimi (рум.) . Jurnal de Chișinău (7 мая 2010).
  7. Teodor Baconschi despre "Podul de Flori" din 6 mai 1990 (рум.) . Moldova.org (5 мая 2010).
  8. Ioan Popescu 20 de ani de la "Podul de Flori" (рум.) . Ziarul Prahova (6 мая 2010).
  9. 23 de ani de la primul Pod de Flori peste Prut: momentul în care românii au putut păși în Basarabia fără pașaport și viză (рум.) . Adevărul (6 мая 2013).
  10. 10,0 10,1 Iași: Podul de flori (рум.) . Agerpres (16 чэрвеня 1991).
  11. Sebastian Zachmann Cum explică Ion Iliescu faptul că România și Republica Moldova nu s-au unit în august 1991 (рум.) . Adevărul (10 жніўня 2014).
  12. "Există o mare ură față de români în Ucraina" (рум.) . Adevărul (11 красавіка 2011).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • King, Charles. The Moldovans. Hoover Press, 2000, ISBN 0-8179-9792-X.
  • Snegur, Mircea (2007). Labirintul destinului. Memorii. Vol. I. Chișinău: Fundația Draghiștea. 
  • Vieru, Grigore (2008). Taina care mă apără. Iași: Editura Princeps edit. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.