Мост цераз Дубравенку (Магілёў, вуліца Чалюскінцаў)
Мост цераз Дубравенку | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 53°53′35″ пн. ш. 30°19′28″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | р. Дубравенка |
Месца размяшчэння | г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь |
Канструкцыя | |
Матэрыял | жалезабетон |
Колькасць пралётаў | 4 |
Агульная даўжыня | 45 м |
Шырыня моста | 20 м |
Эксплуатацыя | |
Канструктар, архітэктар | Святлана Аркадзеўна Шапавалава[d] |
Адкрыццё | 1962 |
![]() |
Мост цераз Дубраве́нку — аўтадарожны мост у Магілёве цераз раку Дубравенку недалёка ад яе вусця. Злучае цэнтр горада (левы бераг) і Задубравенскі пасад (правы). Па мосце праходзіць вуліца Чалюскінцаў. Узведзены ў 1962 годзе з жалезабетону і мае 4 пралётаў, яго даўжыня складае 45 метраў, шырыня — 20 метраў.
У 2017 годзе да 750-годдзя горада праведзены капітальны рамонт моста (арх. С. А. Шапавалава). Пры ўездах на мост пастаўлены тумбы класіцыстычнай формы з убудаванымі свяцільнямі, таксама ўстаноўлена новая металічная агароджа з выявамі львіных галоў на шчытках.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мосты // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост цераз Дубравенку (Магілёў, вуліца Чалюскінцаў)