Перайсці да зместу

Мошня (возера, Шумілінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мошня
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,9 м
Даўжыня 1,7 км
Шырыня 0,9 км
Плошча 1,21 км²
Аб’ём 0,00209 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,35 км
Найбольшая глыбіня 7 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,8 км²
Выцякаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мошня (Беларусь)
Мошня
Мошня
Мошня (Віцебская вобласць)
Мошня
Мошня
Map

Мо́шнявозера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна ў межах ландшафтнага заказніка «Казьянскі».

Плошча паверхні возера 1,21 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 4,35 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Плошча вадазбору 6,8 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Дно выслана слоем сапрапеля. Заходняя частка возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў возера Красамай і раку Ценіца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)