Музей Рахмі Коча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей Рахмі Коча
Заснаваны 13 снежня 1994
Месцазнаходжанне
rmk-museum.org.tr/englis…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей Рахмі Коча — індустрыяльны музей у Стамбуле, размешчаны на ўзбярэжжы заліва Залаты Рог.

Заснаваны турэцкім мільянерам і філантропам Рахмі Кочам[en]. Гэта першы і буйнейшы ў краіне музей, прысвечаны гісторыі развіцця транспарту, прамысловасці і сродкаў сувязі Турцыі. Музей размясціўся непадалёку ад Старога горада ў комплексе будынкаў былога ліцейнага цэха канца ХІХ ст., якія сімвалізуюць эпоху індустрыялізацыі Асманскай імперыі. У 1991 г. яны былі набыты культурным фондам Р. Коча. Пасля рэстаўрацыі тут размясціўся музей, які адчыніў дзверы для наведвальнікаў у 1994 г. Яго стваральнікі імкнуліся зрабіць экспазіцыю максімальна інтэрактыўнай і цікавай. Прадстаўленыя экспанаты — гэта рэчы з паўсядзённага жыцця, створаныя таленавітымі інжынерамі і рамеснікамі. Калекцыя ўключае дзясяткі тысяч прадметаў: ад дробнай грамафоннай іголкі да караблёў і самалётаў.

Значную частку фондавага збору музея складаюць прадметы з прыватнай калекцыі Р. Коча. Астатняе было ахвяравана рознымі арганізацыямі і прыватнымі асобамі. Структурна экспазіцыя музея складаецца з наступных аддзелаў: дарожнага, марскога, чыгуначнага, авіяцыйнага, інжынернага, сувязі, навуковага абсталявання, макетаў і цацак. Увагу наведвальнікаў прыцягваюць паравыя машыны, самалёты, караблі, цягнікі, трамваі, матацыклы, веласіпеды, абсталяванне манетнага двара. Для дзяцей арганізавана так званая «практычная галерэя», дзе дазволена «кіраваць» самалётам або цягніком і нават правесці сапраўдныя навуковыя эксперыменты.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Музеі замежных краін : вучэб. дапам. для студэнтаў гіст. фак. спец. 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)». У 2 ч. Ч. 2. Музеі Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі / Л. У. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі. — Мінск : БДУ, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-485-855-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]