Мурэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мурэй
англ. Murray River
Характарыстыка
Даўжыня 2570 км
Басейн 1 061 469 км²
Расход вады 0,33 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Аўстралійскія Альпы
 • Месцазнаходжанне Аўстралійскія Альпы
 • Каардынаты 36°47′46″ пд. ш. 148°11′40″ у. д.HGЯO
Вусце Індыйскі акіян
 • Месцазнаходжанне возера Алегзандрына
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 35°33′32″ пд. ш. 138°52′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Індыйскі акіян

Краіна
physical
Мурэй
Мурэй
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мурэ́й[1] (англ.: Murray River) — самая працяглая рака ў Аўстраліі.

Даўжыня ракі 2570[2] (2530[3]) км (ад вусця ракі Дарлінг — 3750[1] км). Плошча вадазбору 1 061 469[3] км². Плошча дэльты 100 тыс. км². Плошча вадазбору 1057 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 330 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 10,5 км³/год. Бярэ пачатак у Аўстралійскіх Альпах. Упадае ў заліў-лагуну (возера) Алегзандрына, аддзеленую ад Індыйскага акіяна штучным барам. Рака паўнаводная ў летні перыяд, узімку мялее. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Суднаходная ад горада Олберы[1].

На рацэ і яе прытоках вадасховішчы і ГЭС.

Прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 292. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б Murray River // Encyclopaedia Britannica (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Муррей // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 292. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Мурэй // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 36. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]