Марамбіджы
Выгляд
Марамбіджы | |
---|---|
англ. Murrumbidgee River | |
![]() Каля горада Гандагай | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2172 км |
Басейн | 165 000 км² |
Расход вады | 77 м³/с (каля горада Балраналд) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Аўстралійскія Альпы |
• Каардынаты | 35°35′07″ пд. ш. 148°36′05″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мурэй |
• Каардынаты | 34°43′43″ пд. ш. 143°13′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мурэй |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Аўстралійская сталічная тэрыторыя, Новы Паўднёвы Уэльс |
![]() ![]() |
|
![]() |
Марамбі́джы[1] (англ.: Murrumbidgee River) — рака ў Аўстраліі, правы і асноўны прыток ракі Мурэй.
Даўжыня ракі 2172 км. Плошча вадазбору 165 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці (каля горада Балраналд[1]) 77 м³/сек. Выток ракі знаходзіцца на Усходнім нагор’і ў Аўстралійскіх Альпах, на паўднёвым усходзе штата Новы Паўднёвы Уэльс[2], за 32 км на поўнач ад горада Кіандра (англ.: Kiandra)[2]. Цячэ спачатку на паўднёвы ўсход, потым на поўнач праз Аўстралійскую сталічную тэрыторыю[2]. Асноўны прыток — Лаклан (правы)[1].
Рака суднаходная ў сезон дажджоў ніжэй горада Вага-Вага. У сухі сезон зрэдку перасыхае[1].
На рацэ вадасховішча Барынджак[1] і ГЭС, гарады Канбера, Яс, Уога-Уога, Балраналд.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- ↑ а б в Murrumbidgee River // Encyclopaedia Britannica (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 104.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 274. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- География. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006. (руск.)