Муснінкай

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Муснікі)
Jump to navigation Jump to search
Мястэчка
Муснінкай
літ.: Musninkai
Герб
Герб
Musninkai, Lithuania - panoramio (3).jpg
Агульны выгляд
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Муснікі
Вышыня цэнтра
107 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Муснінкай на карце Літвы
Муснінкай (Літва)
Муснінкай

Му́снінкай (літ.: Musninkai, традыцыйная беларуская назва — Муснікі) — мястэчка ў Шырвінтаскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Муснінкайскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе, за 13 км на паўднёвы ўсход ад Шырвінтаса. Насельніцтва на 2011 год — 415 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Муснікі, 7 верасня 1915 г.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Муснікі датуецца 1422 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

Каля 1522 года ў Мусніках збудавалі касцёл. У 1558—1566 гадах тут утварылася мястэчка[1].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Муснікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1885 года ў Мусніках было 32 будынкі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Муснікі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: ~1885 год — 186 чал. (95 муж. і 91 жан.)[2]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 415 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Званіца
  • Капліца прыдарожная
  • Касцёл Святой Тройцы (1861)
  • Сядзіба

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico‑Slavica. T. 7, 1970. S. 98.
  2. Krzywicki J. Muśniki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 814.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]