Перайсці да зместу

Мікалай Радзівіл Стары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Радзівілавіч)
Мікалай Радзівіл
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
Староста ўшпольскі і пянянскі
1477 — 1509
Манарх Казімір IV Ягелончык
Аляксандр Ягелончык
Папярэднік Радзівіл Осцікавіч
15-ы Намеснік смаленскі
1482 — 1586
Манарх Казімір IV Ягелончык
Пераемнік Івашка Ільініч
Маршалак гаспадарскі
1486 — 1486
Манарх Казімір IV Ягелончык

Нараджэнне 1450
Смерць не раней за 5 лістапада 1509 і не пазней за 2 мая 1510
Месца пахавання
Род Радзівілы[2]
Бацька Радзівіл Осцікавіч[3][4]
Жонка Соф’я з Манівідаў[d][5][6][…], Соф’я з Заслаўскіх[d][7][8][…] і Фядора Іванаўна Рагацінская[d][9][10][…]
Дзеці Юрый Радзівіл Геркулес[11][8], Ганна з Радзівілаў[11][8], Войцех Радзівіл[11][8], Ян Радзівіл[11][8], Мікалай Радзівіл[11][8] і Барбара з Радзівілаў[d][8]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай «Стары», Мікалай Радзівілавіч (? — 16 ліпеня 1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1491[12] заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вялікага князя Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да Аляксандра Ягелончыка. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 вялікалітоўскага стальца Жыгімонту I. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф’яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф’яй, дачкой князя Івана Юр’евіча Заслаўскага, і з Соф’яй (Фядорай), дачкой князя Івана Рагацінскага.

Зноскі

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 289. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 72–80. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  3. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 215, 288. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  4. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 29. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  5. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 76. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  6. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 263, 288. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  7. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 76, 79. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  8. а б в г д е ё Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 288. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  9. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 76, 80. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  10. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 9. — 377 с.
  11. а б в г д Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 31. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  12. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DiG, 2004.