Муханава
Выгляд
Вёска
Муханава
|
Муха́нава[1] (трансліт.: Muchanava, руск.: Муханово) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пішчалаўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У пачатку 20 стагоддзя — хутар Машкоўскай воласці Аршанскага павета, які належаў Лубянскім (адзін двор і 20 жыхароў). Хутар меў 450 дзесяцін зямлі, у тым ліку 400 дзесяцін лесу. У 1940 годзе ў вёсцы было 28 двароў і 86 жыхароў. Па стане на 1 студзеня 1998 года — 19 двароў і 34 жыхары[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх