Пішчалаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Пішчалаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пішчалава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 816
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Пішча́лаўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пішчалава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Машкоўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Асінаўка, Багрынава, Васкрасенне, Корава, Машкова, Немерава, Папоўка і Слабада)[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 816 чалавек[2], з іх 91,4 % — беларусы, 7,2 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]