Мучанік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мучанікі)
Альбрэхт Дзюрэр. «Мучаніцтва дзесяці тысяч хрысціян  (укр.)». 1508

Му́чанік (стар.-грэч.: μάρτυς, μάρτῠρος — сведка, лац.: martyr — сведка) — чалавек, які зведаў ганенні і/ці прыняў смерць за адмаўленне, прапаведаванне, ці адмову адрачыся ад сваіх рэлігійных ці свецкіх поглядаў. Большасць мучанікаў шануюцца паслядоўнікамі ці нават лічацца святымі, становячыся сімвалам гераічнасці і мужнасці. Мучанікі адыгрываюць значную ролю ў гісторыі рэлігій.

Першамучанік — першы па часе мучанік у якой-небудзь краіне ці сярод якой-небудзь групы людзей.

Мучанік у хрысціянстве[правіць | правіць зыходнік]

У хрысціянстве мучанік — чалавек, які прыняў мукі і смерць за вызнанне веры ў Ісуса Хрыста. У хрысціянстве мучанікі складаюць адзін з найстаражытных лікаў святасці.

Хрысціянскае царква шанавала святога мучанікам толькі тады, калі мелася поўнае перакананне, што чалавек не адступіўся падчас мучаніцкага подзвігу, а здзейсніў яго ў адзінстве з Царквой, цалкам аддаўшыся ў рукі Промыслу Божага. Не маглі, вядома, быць прылічаны да святых пацярпелыя ератыкі ці схізматыкі, а таксама тыя, што адпалі з-за царкоўнага расколу ці з-за здрады, або тыя, што пацярпелі не за веру ў Хрыста.

9-е і 34-е правілы Лаадыкійскага сабору 343 года, якія несумнеўна адлюстровалі ўжо ўсталяваны царкоўны погляд, прама называюць тых, хто памёр не за хрысціянскую веру, ілжэмучанікамі і забараняюць членам Царквы пад пагрозай адлучэння наведваць месцы іх пахаванняў з якой бы там ні было мэтай. Варта таксама адзначыць, што Царквой, як правіла, не прызнаваліся мучанікамі хрысціяне, якія наўмысна дамагліся смерці сваімі абуральнымі паводзінамі, як напрыклад паступалі данатысты[1]. Так напрыклад, епіскап Менсурый Карфагенскі (пачатак IV стагоддзя) забараняў сваёй пастве наведваць у вязніцах тых, хто трапляў туды з-за абразы язычнікаў, а Эльвірскі сабор, які адбыўся ў 305 годзе, пастанавіў, што забітыя ў паходах пры разбурэнні язычніцкіх капішчаў і ідалаў не павінны прызнавацца мучанікамі.

Зноскі

  1. Блажэнны Аўгусцін. Col lat. cum. Donatistis, III, 25.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]