Мышанская антыкліналь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мыша́нская антыкліна́ль (ад назвы вёскі Мышанка ў Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Мазырскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, у межах Шастовіцкай ступені Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведачнымі працамі па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы.

Мышанская антыкліналь — невялікі (6×2 км) верхнефаменскі саляны перадтрыясавы крыптадыяпір паўночна-ўсходняга распасцірання, аддзелены седлавінамі ад Скрыгалаўскай антыкліналі на захадзе і Прудоцкай на ўсходзе. Амплітуда антыкліналі больш за 200 м, а перавышэнне скляпення над сумежнымі сінкліналямі 1300 м і больш. Па міжсалявых задонска-ялецкіх адкладах антыкліналі адпавядае седлавіна паміж Скрыгалаўскай і Прудоцкай міжсалявымі антыкліналямі. Кантралюецца Мышанская антыкліналь флексурай па міжсалявых адкладах, якая адпавядае разлому ў падсалявых адкладах. Фарміравалася ў познефранскі час, часткова ў карбоне, пермі і трыясе ў выніку блокавых насоўванняў і галакінетычных рухаў у галітавай падтоўшчы верхнефаменскай саляноснай тоўшчы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]