Мэдысан Кіз
| брыт. англ.: Madison Keys | |
| | |
| Нарадзілася |
17 лютага 1995[1] (31 год) |
| Грамадзянства | |
| Рэзідэнцыя | Бока-Ратон, ЗША |
| Рост | 178 см |
| Вага | 66 кг |
| Прафесійная кар’ера | 2009 — ц.ч. |
| Вядучая рука | правая |
| Удар злева | двухручны |
| Трэнер(ы) | Георгі Руменаў |
| Прызавыя грошы | 24 376 645 $[1] |
| Адзіночны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 447–244[1] |
| Тытулы | 7 WTA, 3 ITF |
| Найвышэйшы рэйтынг | 7 (10 кастрычніка 2016) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 1/2 фіналу (2015, 2022) |
| Францыя | 1/2 фіналу (2018) |
| Уімблдан | 1/4 фіналу (2015, 2023) |
| ЗША | фінал (2017) |
| Парны разрад | |
| Вынікі (в/п) | 29–40[1] |
| Тытулы | 1 ITF |
| Найвышэйшы рэйтынг | 56 (24 кастрычніка 2022) |
| Турніры серыі Вялікага шлема | |
| Аўстралія | 3-і раўнд (2014) |
| Францыя | 1/2 фіналу (2022) |
| Уімблдан | 2-і раўнд (2014) |
| ЗША | 2-і раўнд (2012) |
| Апошняе абнаўленне: 17 ліпеня 2023 года | |
Мэдысан Кіз (англ.: Madison Keys; нар. 17 лютага 1995 года, Рок-Айленд, ЗША) — амерыканская прафесійная тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); паўфіналістка чатырох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе; пераможца сямі турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; былая сёмая ракетка свету ў адзіночным разрадзе; пераможца United Cup 2023 у складзе зборнай ЗША; пераможца парнага турніру Orange Bowl (2010); пераможца адзіночнага турніру Orange Bowl (2007, турнір сярод 12-гадовых).
Агульная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Мэдысан — адна з чатырох дзяцей Рыка і Крысціны Кіз; трох яе братоў клічуць Сідней, Мантана і Хантэр.
Калі ўраджэнцы Рок-Айленда было чатыры гады, бацькі ўпершыню прывялі яе на тэнісны корт і далі пайграць з ракеткай і мячом. З дзевяці гадоў Кіз займаецца ў Акадэміі Крыс Эверт у Бока-Ратоне.
Найлепшы ўдар — падача, улюбёнае пакрыццё — хард. Найбольш незабыўны эпізод кар’еры: удзел у тэнісным матчы ў Коста-Рыцы, калі побач здарыўся землятрус.
Рэкорды
[правіць | правіць зыходнік]- У 2009 годзе Мэдысан паставіла некалькі ўзроставых рэкордаў прэстыжнага амерыканскага каманднага турніру World TeamTennis: у 14 гадоў яна не толькі пераканала сваёй гульнёй капітана каманды Philadelphia Freedoms паставіць яе на адзін з матчаў лігі, але і змагла больш чым упэўнена абыйграць у адной з давераных ёй сустрэчаў легендарную суайчынніцу Серэну Уільямс, якая на той час была адной з лідарак адзіночнага рэйтынгу WTA[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 Player Profile // WTA website
- ↑ Youngest player in WTT history (age 14) tops Serena Williams Архівавана 9 верасня 2017., sports.yahoo.com (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Мэдысан Кіз на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)