Серэна Джамэка Уільямс (англ.: Serena Jameka Williams, нар. 26 верасня1981 года ў Сагіноў, штат Мічыган) — амерыканская тэнісістка. Былая першая ракетка свету на працягу 309 тыдняў у агульнай колькасці. Адзіная з дзейсных тэнісістак — пераможца ўсіх турніраў Вялікага Шлема ў адзіночным і парным разрадах (у розныя гады). Адна з нешматлікіх тэнісістак, якія былі першымі ракеткамі і ў адзіночным і ў парным рэйтынгах. Пераможца 23 турніраў Вялікага Шлема ў адзіночным разрадзе (абсалютны рэкорд), а таксама алімпійская чэмпіёнка 2012 года ў адзіночным разрадзе і трохразовая алімпійская чэмпіёнка ў парным разрадзе разам з старэйшая сястрой Вінус Уільямс (2000, 2008, 2012). З'яўляецца лідарам па колькасці заробленых грошай у гісторыі жаночага тэніса і лічыцца многімі экспертамі найвялікшай тэнісісткай усіх часоў.