Перайсці да зместу

Мэцью Пэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мэцью Перы)
Мэцью Пэры
англ.: Matthew Perry
Дата нараджэння 19 жніўня 1969(1969-08-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 2023(2023-10-28)[4][5] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька John Bennett Perry[d]
Маці Suzanne Langford[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеакцёр, кінапрадзюсар, кінаакцёр, сцэнарыст, акцёр, акцёр агучвання, video game actor, кінасцэнарыст, тэлерэжысёр, рэжысёр, комік, пісьменнік, прадзюсар, мемуарыст
Узнагароды
IMDb ID 0001612
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэцью Лэнгфард Пэры[7] (англ.: Matthew Langford Perry; 19 жніўня 1969 года, Уільямстаўн, Масачусетс, ЗША — 28 кастрычніка 2023) — канадска-амерыканскі акцёр і комік, найбольш вядомы роляй Чэндлера Бінга ў амерыканскім камедыйным тэлесерыяле «Сябры» (1994—2004), а таксама Нікаласа «Оза» Азяранскі ў фільме «Дзевяць ярдаў» і яго працягу «Дзесяць ярдаў». Пэры таксама быў запрошаным акцёрам у серыялах «Элі Мак-Біл», «Беверлі-Хілз, 90210» «Заходняе крыло», «Клініка», удзельнічаў у агучванні эпізоду «Сімпсанаў».

Нарадзіўся ў ЗША, але дзяцінства правёў у Атаве, сталіцы Канады. Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у каледж Glebe Collegiate Institute ў Атаве. Першыя крокі ў акцёрскай справе Пэры зрабіў калі навучаўся ў школе, у шоу «Наш Горад», дзе сыграў героя Джорджа Гібса, а таксама сыграў як пачатковец у пастаноўцы «Цудатворац».

Пасля працы на тэлебачанні хацеў паступіць ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, але калі яму прапанавалі вядучую ролю Чэза Расела ў серыяле «Другі Шанц», ён пераключыўся на акцёрства.

Памёр ва ўзросце 54 гадоў у сваім доме ў Лос-Анджэлесе.[7]

Зноскі

  1. Matthew Perry // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Matthew Perry // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 2 студзеня 2025.
  4. TMZ / H. Levin — 2005. Праверана 29 кастрычніка 2023.
  5. 1 2 Los Angeles TimesEl Segundo: 1881. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 29 кастрычніка 2023.
  6. 1 2 They Live Among Us! 10 Canadians Who Became AmericansTime, 2013.
  7. 1 2 Памёр амерыканскі акцёр Мэцью Пэры. Ён стаў знакамітым пасля серыяла «Сябры» . Наша Ніва (29 кастрычніка 2023). Праверана 1 верасня 2026.