Перайсці да зместу

Кортні Кокс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кортні Кокс
англ.: Courteney Cox
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1964(1964-06-15)[1][2] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж David Arquette[d]
Дзеці Coco Arquette[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса, мадэль, актрыса агучвання, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, тэлепрадзюсар
Узнагароды
IMDb ID 0001073
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кортні Бас Кокс (англ.: Courteney Bass Cox; нар. 15 чэрвеня 1964, Бірмінгем, Алабама, ЗША) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Найбольш вядомая па ролі Монікі Гелер у сіткоме «Сябры», а таксама журналісткі Гэйл Уэзерс у серыі фільмаў «Крык».

Кортні Бас Кокс нарадзілася і вырасла ў Бірмінгеме (штат Алабама). Там яна скончыла сярэднюю школу, дзе была членам групы падтрымкі, тэнісісткай і плыўчыхай. Яе бацька, Рычард Л. Кокс (1931—2001)[3], быў бізнесменам, а маці, таксама Кортні (у дзявоцтве Бас), хатняй гаспадыняй[4][5]. У Кортні ёсць дзве старэйшых сястры — Доці Пікет і Вірджынія Кокс, старэйшы брат Рычард і дзевяць зводных братоў і сясцёр. Яе бацькі развяліся ў 1974 годзе, бацька пераехаў ва Фларыду, а Кортні выхоўвалася маці і айчымам, нью-ёркскім бізнесменам Хантэрам Коплендам[4].

Пасля заканчэння школы Кокс паступіла ў Універсітэт Вернан ў Вашынгтон, каб вывучаць архітэктуру і дызайн інтэр’ераў[6]. Праз год яна кінула навучанне дзеля кар’еры мадэлі, пасля таго як яе прыняло мадэльнае агенцтва «Форд» у Нью-Ёрке. Будучы мадэллю, яна наведвала курсы акцёрскага майстэрства і з часам пазбавілася ад свайго Паўднёвага акцэнту.

Акцёрскі дэбют

[правіць | правіць зыходнік]

Кокс першай на амерыканскім тэлебачанні вымавіла слова «Месячныя», рэкламуючы ў 1985 годзе тампон фірмы «Тампакс»[en][7]. Пасля паспяховага ўдзелу ў музычным кліпе Бруса Спрынгсціна «Dancing In The Dark» (дзе яна танчыла на сцэне), яна з’явілася ў некалькіх кінафільмах, уключаючы «Уладары Сусвету» (1987) і «Кокан: Вяртанне» (1988).

У Кокс была вядучая роля ў нядоўга пражылым тэлесерыяле «Пакутнікі навукі» (1985), а пазней другарадная роля ў тэлесерыяле «Сямейныя повязі» (1987—1989). У 1994 годзе актрыса сыграла ролю Мелісы Робінсан у камедыйным фільме «Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл» з Джымам Керы у галоўнай ролі.

У верасні 1995 года.

У 1994 годзе Кортні Кокс прапанавалі прайсці пробы на ролю Рэйчэл Грын у новы сітком «NBC» «Сябры». Ролю ў тэлесерыяле яна ўсё ж такі атрымала, але не Рэйчэл, а Монікі Гелер, якую яна грала наступныя 10 гадоў ва ўсіх сезонах папулярнага тэлесерыяла.

Яна стала адзіным выканаўцам асноўнага акцёрскага складу серыяла, якая за акцёрскую гру ў серыяле ні разу не была намінавана на прэмію «Эмі»[8]. Яна была намінаваная на прэмію «Эмі» ў 2021 годзе як прадзюсар спецыяльнага выпуску серыяла «Сябры: Уз’яднанне»[8].

У прамежку паміж пятым і шостым сезонам Кортні Кокс выйшла замуж за акцёра Дэвіда Аркета, з якім пазнаёмілася на здымках трылера «Крык» у 1996 годзе, і змяніла сваё імя на Кортні Кокс-Аркет. Гэта падзея знайшло сваё адлюстраванне ў «Эпізодзе пасля Вегаса» тэлесерыяла «Сябры», калі ў пачатковых тытрах усе акцёры атрымалі даданне «-Аркет» да сваіх прозвішчаў[9].

Наступная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]
Кокс ў 2010 годзе.

За час здымак у «Сябрах» Кортні Кокс паспела паспяхова папрацаваць і на вялікім экране. Самай прыкметнай яе роляй тых гадоў стала рэпарцёр Гэйл Уэзерс ў фільме «Крык» (1996) і яго працягах. Адразу пасля завяршэння здымак у тэлесерыяле «Cябры» прадзюсар Марк Чэры прапанаваў Кортні Кокс ролю С’юзан Маер ў новай тэлевізійнай драме ABC «Адчайныя хатнія гаспадыні», але з-за цяжарнасці акторка была вымушаная адмовіцца, і роля дасталася Тэры Хэтчэр.

У 2001 годзе Кокс з’явілася ў фільме «3000 міль да Грэйслэнда», у 2005 годзе знялася ў незалежным фільме «Лістапад», які меў толькі абмежаваны кінапракат, а таксама адыграла невялікую ролю ў высокабюджэтным фільме «Усё ці нічога».

У 2006 годзе Кортні разам з мужам, Дэвід Аркет, знялася ў фільме «Вандроўнік», у якім таксама выступіла ў якасці прадзюсара, а Дэвід быў яшчэ і рэжысёрам і сцэнарыстам[10].

У 2007 годзе актрыса пагадзілася на ўдзел у драматычным тэлесерыяле «Бруд» тэлесеткі FX Networks, дзе яна выканала ролю Люсі Спілер, рэдактара бульварнай газеты. Кокс і яе муж, Дэвід Аркет, таксама выступілі выканаўчымі прадзюсарамі гэтага серыяла[11]. Акрамя таго, на радасць прыхільнікам, у адным з эпізодаў з’явілася Джэніфер Эністан, і іх гераіні цалаваліся. Пратрымаўшыся год, серыял быў закрыты.

У канцы 2008 года выйшаў новы фільм з удзелам Кортні Кокс пад назвай «Казкі на ноч», дзе яе партнёрам па здымачнай пляцоўцы стаў Адам Сэндлер.

У 2009 годзе актрыса з’явілася ў некалькіх эпізодах серыяла «Клініка», а таксама ў серыяле «Горад драпежніц», за ролю ў якім была намінаваная на «Залаты глобус» як лепшая актрыса ў камедыйным серыяле. У красавіку 2011 года выйшаў фільм «Крык 4», дзе Кокс ў чарговы раз ўвасобіла вобраз журналісткі Гэйл Уэзерс[12].

Кокс дэбютавала ў якасці рэжысёра тэлесерыяла «TalhotBlond», прэм’ера якога адбылася 23 чэрвеня 2012 года[13]. У 2014 годзе яна зняла і спрадзюсавала чорную камедыю «Перш чым я пайду» з удзелам Шона Уільяма Скота і Элішы Катберт[14]. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Трайбека 24 красавіка 2014 года[15], у некаторых кінатэатрах ён быў выпушчаны 24 красавіка 2015 года[16].

З 2014 па 2017 год яна з’яўлялася выканаўчым прадзюсарам гульнявога шоў «Celebrity Name Game» пад кіраўніцтвам Крэйга Фергюсана. Шоў прынесла ёй намінацыю на прэмію Эмі[17].

У 2016 годзе Кокс знялася ў незалежным драматычным фільме «Дзень маці» разам са С’юзан Сарандан, Мірай Сарвіна і Шэран Стоўн. Фільм быў выпушчаны 6 мая 2016 года і атрымаў у асноўным негатыўныя водгукі[18]. У 2019 годзе яна стварыла і выпусціла дакументальны серыял на Facebook Watch «9 месяцаў з Кортні Кокс»[19]. У 2020 годзе Кокс знялася ў сіткоме «Амерыканская сямейка»[20].

Кокс падпісала кантракт на галоўную ролю ў камедыйным серыяле «Shining Vale». Яна сыграе ролю Патрыцыі Фелпс, якая пераязджае са сваёй сям’ёй з буйнога горада ў вялікі стары дом у прыгарадзе, дзе сутыкаюцца зло і гумар[21].

Яна ўз’ядналася са сваімі калегамі па серыяле «Сябры» для спецыяльнага паказу Friends: The Reunion, які выйшаў на канале HBO Max[22]. У ліпені 2020 года стала вядома, што Кокс зноў сыграе ролю Гейл Уэзерс ў фільме «Крык 5», рэжысёрамі якога сталі Мэт Бетынелі-Олпін і Тайлер Джылет[23]. Фільм выйшаў у пракат 13 студзеня 2022 года[24][25].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

З 1989 па 1995 год Кокс знаходзілася ў стасунках з акцёрам Майклам Кітанам[26].

Пасля знаёмства на здымках фільма «Крык» у 1996 годзе Кокс пачала сустракацца з акцёрам Дэвідам Аркетам. 12 чэрвеня 1999 года пара пабралася шлюбам у Сан-Францыска, пасля чаго Кокс пачала выкарыстоўваць імя Кортні Кокс Аркет[27][28]. 13 чэрвеня 2004 года ў іх нарадзілася дачка, Кока Райлі Аркет[29]. Яе хроснай маці з’яўляецца актрыса Джэніфер Эністан[30]. Кокс таксама перанесла шэраг выкідкаў[31]. У кастрычніку 2010 года Кокс і Аркет абвясцілі аб расставанні[32]. У чэрвені 2012 года Аркет падаў на развод, які быў завершаны ў маі 2013 года[33][34].

З 2013 года Кокс знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джоні Макдэйдам, клавішнікам гурта Snow Patrol. У чэрвені 2014 года Кокс і Макдэйд абвясцілі аб заручынах[35]. У студзені 2019 года Кокс распавяла, што пара разарвала заручыны, аднак па-ранейшаму знаходзіцца ў стасунках[36].

Кокс мае карычневы пояс па каратэ, а таксама грае на фартэпіяна і ўдарных інструментах[37].

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1984 с Як круціцца свет As the World Turns Бані
1985 с Кодавае імя: Foxfire Code Name: Foxfire бортправаднік
19851986 с Пакутнікі навукі Misfits of Science Глорыя Дзінела
1986
тф Сільван у раі Sylvan in Paradise Люсі Эпл
1986 с Лодка кахання The Love Boat Кэрал
1986 с Яна напісала забойства Murder, She Wrote Кэрал Баністэр
1987
ф Скрыўлены ўніз Down Twisted Тара
1987
ф Уладары сусвету Masters of the Universe Джулі Вінстан
1987
тф Калі сёння аўторак, гэта ўсё яшчэ павінна быць Бельгія If It's Tuesday, It Still Must Be Belgium Ханна Вышоцкі
19871989 с Семейные узы Family Ties Ларэн Мілер
1988
ф Кокан: Вяртанне Cocoon: The Return Сара
1988
тф Я буду дома да Каляд I’ll Be Home for Christmas Нора Бандзі
1989
тф Раксана: Прэмія Пулітцэра Roxanne: The Prize Pulitzer Джэкі Кімберлі
1989 с Калі мы сустрэнемся зноў Till We Meet Again Фрэдзі Лансей
1990
тф Цікаўнасць забівае Curiosity Kills Гвен
1990
ф Спадар Лёс Mr. Destiny Джуэл Джагер
1990
ф Трэсці дрэва Shaking the Tree Кэтлін
1991
ф Сіняя пустыня Blue Desert Ліза Робертс
1991 с Мортан і Хэйз Morton & Hayes прынцэса Люсі
1992
тф Дзеля дзіцяці Battling for Baby Кэтрын
1992 с Як у кіно Dream On Аліша
1992
ф Процілеглы пол… і як з ім жыць The Opposite Sex and How to Live with Them Кэры Дэвенпорт
1993 с Непрыемнасці з Лары The Trouble with Larry Габрыэла Іздэн
1994 с Сайнфелд Seinfeld Мэрыл
19942004 с Сябры Friends Моніка Гелер
1994
ф Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл Ace Ventura: Pet Detective Меліса Робінсан
1995
тф Малявальнік 2: Рукі, якія бачаць Sketch Artist 2: Hands That See Эмі О’Конар
1996
ф Крык Scream Гэйл Уэзерс
1997
ф Запаведзі Commandments Рэйчал
1997
ф Крык 2 Scream 2 Гэйл Уэзерс
1999
ф Шалёныя грошы The Runner Карына
1999 с Казачныя гісторыі для ўсіх дзяцей Happily Ever After: Fairy Tales for Every Child Emerald Salt Pork
1999
кар Любосны трохкутнік Alien Love Triangle Эліс
2000
ф Крык 3 Scream 3 Гэйл Уэзерс
2001
ф А вось і доктар The Shrink Is In Саманта
2001
ф 3000 міль да Грэйсленда 3000 Miles to Graceland Сібіл Вейнгроў
2001
ф Хутка ўсё наладзіцца Get Well Soon Лілі
2004
ф Лістапад November Сафі Джакабс
2005
ф Усё ці нічога The Longest Yard Лена
2006
ф Альфа Дог Alpha Dog Эрыка Прайс
2006
мф Рогі і капыты Barnyard Дэйзі
2006
ф Капітан Зум Zoom Марша Холавэй
2006
ф Турыст The Tripper Сінція
20072008 с Бруд Dirt Люсі Спілер
2008
ф Казкі нанач Bedtime Stories Вэндзі
2008
кар Панядзелак перад днём Падзякі The Monday Before Thanksgiving Сісі
2009 с Інтэрнэт-тэрапія Web Therapy Серэна Дзювал
2009 с Клініка Scrubs Тэйлар Мэдакс
20092015 с Горад драпежніц Cougar Town Джулс Коб
2011
ф Крык 4 Scream 4 Гэйл Уэзерс-Райлі
2011 с Прыватная практыка Private Practice Жанчына
2013 с На старт! Go On Талія
20142016 с П’яная гісторыя Drunk History Эдзіт Вільсан
2016
тф Дабрачынны фонд Charity Case Хэйлі
2016
ф Дзень маткі Mothers and Daughters Бэт
2018 с Бессаромнікі Shameless Джен Вагнер
2020 с Амерыканская сямейка Modern family Сябе
TBA с Зіхатлівая даліна Shining Vale Пэт[38]
2021
ф Сябры: Уз’яднанне Friends: The Reunion у ролі самой сябе
2022
ф Крык Scream Гейл Уэзерс-Райлі

Як кінарэжысёр і прадзюсар

[правіць | правіць зыходнік]
  • Перш чым я пайду (2014) — кінарэжысёр, прадзюсар.

Зноскі

  1. Courteney Cox // GeneaStar
  2. Courteney Cox // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  3. Dowling Family Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011.
  4. а б hollywood.com. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011.
  5. Mountain Brook one of 10 of the nation’s wealthiest communities Архівавана {{{2}}}.
  6. movies.msn.com. Cox left college to pursue a career in modeling and acting. MSN. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2009.
  7. IMDB.com. Courteney Cox - Biography. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2007.
  8. а б Courteney Cox Scores First Emmy Nomination for ‘Friends,’ Almost Two Decades After Show Ends
  9. Amazon.co.uk: Friends — Series 6 — Episodes 1-4: Jennifer Aniston, David Schwimmer, Matt Le Blanc, Lisa Kudrow, Matthew Perry, Courteney Cox, Gary Halvorson: Video
  10. IMDB.com. "The Tripper" (2006) - Full cast and crew. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 26 снежня 2021.
  11. IMDB.com. "Dirt" (2007) - Full cast and crew. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2007.
  12. "Courteney Cox". Celeb Archive.
  13. Cooper, Jackie K. (2012-06-25). "Review: Talhotblond, Directed By Courteney Cox". Праверана 2012-06-23.
  14. "Courteney Cox's Directing Debut Gets New Title Six Days After Announcement". 2013-06-23. Праверана 2020-08-02.
  15. Takeda, Allison. Courteney Cox Gushes About Boyfriend Johnny McDaid: "He Supports Me in Every Way". Us Weekly (27 красавіка 2014). Праверана 2 жніўня 2020.
  16. Brow, Jason. ‘Friends’ Reunion: Jennifer Aniston & Courteney Cox Hug On Red Carpet(недаступная спасылка). Hollywood Life (21 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 2 жніўня 2020.
  17. Montgomery, Daniel. Courteney Cox FINALLY nominated for an Emmy: Best Game Show for ‘Celebrity Name Game’. Gold Derby (22 сакавіка 2017). Праверана 2 жніўня 2020.
  18. "Courteney Cox, 'Devious Maids' Star Roselyn Sanchez Join Indie Drama 'Mothers Day'". 2015-07-08. Праверана 2020-08-02.
  19. Petski, Denise. Courteney Cox’s ‘9 Months’ Gets January Premiere Date On Facebook Watch. Deadline Hollywood (20 снежня 2018). Праверана 2 жніўня 2020.
  20. Ausiello, Michael. Modern Family Recruits Courteney Cox to Guest Star as Courteney Cox(недаступная спасылка). TVLine (25 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 8 сакавіка 2022.
  21. "Courteney Cox To Headline Starz's 'Shining Vale' Horror Comedy Pilot From Sharon Horgan, Jeff Astrof & Kapital, Dearbhla Walsh To Direct". Deadline Hollywood. 2020-02-28. Праверана 2020-08-02.
  22. 'Friends' Reunion Special Delayed at HBO Max. The Hollywood Reporter.
  23. ‘Scream’: Courteney Cox Reprising Her Role As News Reporter Gale Weathers In Spyglass Media Group & Paramount Relaunch. Deadline Hollywood.
  24. Relaunch of ‘Scream’ Slashing Into Theaters on January 14, 2022!. BloodyDisgusting.
  25. New Scream Movie From Spyglass Media Will Be Released by Paramount (EXCLUSIVE). Variety.
  26. Cerio, Gregory (1995-11-27). "Handy Woman". People(англ.).
  27. "Courteney Cox of 'Friends' Weds David Arquette". Los Angeles Times(англ.). 1999-06-13.
  28. Lipton, Michael A (1999-06-28). "Friends and Lovers". People(англ.).
  29. "Courteney Cox Welcomes a Baby Girl". People(англ.). 2004-06-13.
  30. Stone, Natalie (2019-11-29). "Jennifer Aniston Says Courteney Cox's Daughter, 15, Looks 'Grown Up'". People(англ.).
  31. Haller, Sonja (2019-03-24). "Courteney Cox wouldn't give up trying to be a mom: 'I had a lot of miscarriages'". USA Today(англ.).
  32. Fleeman, Mike (2010-10-11). "Courteney Cox and David Arquette Separate". People(англ.).
  33. "David Arquette files for divorce from Courteney Cox". Reuters(англ.). 2012-09-13.
  34. Oldenburg, Ann (2013-05-29). "Courteney Cox, David Arquette divorce is finalized". USA Today(англ.).
  35. Tauber, Michelle (2014-06-26). "Courteney Cox Engaged to Johnny McDaid". People(англ.).
  36. Corinthios, Aurelie (2019-01-29). "Courteney Cox Talks Ending Her Engagement to Johnny McDaid — and Reunites with Lisa Kudrow!". People.
  37. "Did You Know This About Courteney Cox?". The Ellen Degeneres Show. Архівавана з арыгінала 5 красавіка 2012. Праверана 8 сакавіка 2022.
  38. Joe Otterson. Courteney Cox to Lead Starz Horror Comedy Pilot ‘Shining Vale’ (англ.). Variety. Penske Media Corporation (28 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2020. Праверана 29 лютага 2020.