Перайсці да зместу

Мядзвёдава (Клінцоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Мядзвёдава
руск.: Медвёдово
52°34′47″ пн. ш. 32°28′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Клінцоўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 867 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243115
Код АКАТП 15230857001
Паказаць/схаваць карты
Мядзвёдава (Расія)
Мядзвёдава
Мядзвёдава

Мядзвёдава[2] (руск.: Медвёдово) — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Мядзвёдаўскага сельскага паселішча.

Упершыню згадваецца ў 1620 годзе.

Да 1917 года ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

У 1976 годзе далучана суседняе сяло Гарчакі.