Каржоўка-Галубоўка
| Сяло | |
| Каржоўка-Галубоўка | |
|---|---|
| руск.: Коржовка-Голубовка | |
| 52°45′59″ пн. ш. 32°21′01″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Клінцоўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243105 |
| Код АКАТП | 15230848001 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Каржоўка-Галубоўка[2] (руск.: Коржо́вка-Голубо́вка) — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Каржовагалубоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сяло згадваецца з XVI ст. Спачатку сяло называлі то Каржоўкай, то Галубоўкай. Толькі ў XIX стагоддзі за ім замацавалася назва Каржоўка-Галубоўка.
Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У Гомельскай губерні РСФСР з 1919 года, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, у якім пачынаецца калектывізацыя і ў сяле ствараецца калгас «Новая вёска». У 1931 годзе ствараюцца яшчэ тры калгасы «Чырвоная лазка», «Першы май», «Багунскі», у 1933 годзе былі ўтвораны яшчэ два калгасы «Будзённы» і «Варашылаў». Калгасы засноўваліся ў асноўным на коннай цязе і ручной працы.
З 22 чэрвеня 1941 года па 29 верасня 1943 года пад германскай акупацыяй.