Перайсці да зместу

Гута-Карэцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Гута-Карэцкая
руск.: Гута-Корецкая
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243131
Код АКАТП
Гута-Карэцкая на карце Расіі ±
Гута-Карэцкая (Расія)
Гута-Карэцкая
Гута-Карэцкая (Бранская вобласць)
Гута-Карэцкая

Гута-Карэцкая[1] (руск.: Гута-Корецкая) — сяло ў Клінцоўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лопаценскага сельскага паселішча.

Сяло заснавана ў 1720-х гадах.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года сяло абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года сяло ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі