Мяднянскія ельнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Мядня́нскія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі, размешчаны ў Мяднянскім лясніцтве Брэсцкага раёна. 6 участкаў зеленамошна-чарнічна-кісліцавых ельнікаў, у якіх пераважае хуткарослая карпацкая елка. Плошча складае 21,8 га. Узрост елак 70—100 гадоў, вышыня да 40 м, дыяметр 0,3— 0,4 м. Унікальныя астраўныя ельнікі на поўдзень ад мяжы суцэльнага пашырэння елкі. Ахоўны статус нададзены ў 1966 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]