Мідас
Мідас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Μίδας | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гордзій | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
691 да н.э. Гордзіян |
||||||
Бацька | Gordias[d][1] | ||||||
Маці | Кібела[1] | ||||||
Жонка | Hermodike II[d] | ||||||
Дзеці | Lityerses[d], Anchurus[d] і Aegisteas[d] | ||||||
![]() |
Мідас (стар.-грэч.: Μίδας, ?—691 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Фрыгіі, герой старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Гістарычная асоба
[правіць | правіць зыходнік]
Мідас валадарыў у Фрыгіі ў другой палове VIII - пачатку VII ст. да н. э. Яго імя сустракаецца ў фрыгійскіх надпісах VII ст. У асірыйскіх крыніцах VIII - VII стст. ён вядомы як Міта. Каля Гордзіяна знаходзіцца курган Мідаса, у якім археолагі знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. Герадот паведамляў, што Мідас быў першым малаазіяцкім кіраўніком, які прынёс дары храму Апалона ў Дэльфах.
Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву кімерыйцам і скончыў жыццё самагубствам.
Міфічная асоба
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнагрэчаскія міфы адносяць кіраванне Мідаса да розных перыядаў. Яго лічылі паслядоўнікам Арфея, прыпісвалі яму вялікія багацці. Згодна аднаму казанню, Мідас добра прыняў Сілена, аднаго з суправаджальнікаў Дыяніса, за што ў знагароду атрымаў магчымасць загадаць любое жаданне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў золата. Але, калі жаданне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасці і быў пазбаўлены свайго дару.
Згодна другому казанню, Мідас быў суддзём на музычным змаганні паміж Апалонам і Панам і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалон зрабіў вушы фрыгійскага валадара як у асла. Мідас схаваў іх пад капялюшам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка смерцю. Аднак на месцы забойства вырас трыснёг, які шэптам паведаміў пра асліныя вушы ўсяму свету.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мідас
- Phrygia, Gordion, and King Midas in the Late Eighth Century B.C.
- Мидас: Греческая мифология Архівавана 10 жніўня 2020.
- ↑ а б Coulter C. R., Turner P. Encyclopedia of Ancient Deities