Міжнароднае таварыства правоў чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнароднае таварыства правоў чалавека
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі праваабарончая арганізацыя[d], праект і грамадская арганізацыя
Thomas Schirrmacher[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1972
Колькасць членаў 32 500 ± 3 000 і 3 000
Член у ад 30000 да 35000 чальцоў па ўсім свеце
menschenrechte.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Праваабаронца Ёахім Гаўк падчас удзелу ў прэс-канферэнцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека

Міжнароднае таварыства правоў чалавека (МТПЧ) (ням.: Internationale Gesellschaft für Menschenrechte; англ.: International Society for Human Rights) — міжнародная няўрадавая, некамерцыйная, праваабарончая арганізацыя, якая мае статус удзельніка пры Савеце Еўропы і з’яўляецца членам Камітэта па сувязях з няўрадавымі арганізацыямі пры Савеце Еўропы. МТПЧ мае статус назіральніка ў Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў. Арганізацыя мае асацыяваны статус з Дэпартаментам глабальных камунікацый ААН  (англ.) і кансультатыўны статус пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН (ЭКАСАС).

Штаб-кватэра МТПЧ знаходзіцца ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Арганізацыя была заснавана ў Заходняй Германіі ў 1972 годзе як ням.: Gesellschaft für Menschenrechte (GfM) (бел.: Таварыства правоў чалавека) з мэтай садзейнічання міжнароднаму разуменню і талерантнасці ва ўсіх сферах культуры і грамадства, і з тых часоў таварыства падтрымлівае толькі тых асоб, якія падзяляюць гэты прынцып і, як следства, негвалтоўна імкнуцца да абароны сваіх правоў. Ініцыятарам заснавання МТПЧ быў Іван Агрусаў, былы расійскі прымусовы рабочы, які пасля Другой сусветнай вайны вырашыў застацца ў Заходняй Германіі ў сувязі з дрэнным абыходжаннем з былымі прымусовымі рабочымі ў Савецкім Саюзе (многія з іх былі адпраўлены ў ГУЛАГ па вяртанні).

Таварыства стала міжнародным у 1982 годзе з заснаваннем філіялаў у Аўстрыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і Францыі. З тых часоў арганізацыя вырасла надалей і ўключае 47 нацыянальных секцый (у тым ліку беларускую), нацыянальных груп, рэгіянальных камітэтаў і звязаных арганізацый па ўсім свеце[1][2].

Сярод вядомых членаў МТПЧ канцлер Заходняй Германіі Людвіг Эрхард, былы аўстра-венгерскі кронпрынц Ота фон Габсбург, былы генеральны пракурор Германіі Людвіг Марцін  (ням.), кітайскі праваабаронца Гары Ву  (руск.), беларускі філосаф і палітолаг, прафесар Іван Катляр, узбекскі праваабаронца, прафесар Марат Західаў  (руск.).

Падчас халоднай вайны Міжнароднае таварыства правоў чалавека надавала асноўную ўвагу парушэнням правоў чалавека ў дзяржавах Усходняга блока. Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) у 1975 годзе абвясціла Міжнароднае таварыства правоў чалавека «ворагам дзяржавы», і Штазі распачала кампанію супраць праваабарончай арганізацыі, спрабуючы яе дыскрэдытаваць[3]. У апошні час МТПЧ засяродзіла ўвагу на пытаннях свабоды веравызнання і свабоды прэсы ў такіх краінах, як В’етнам і Кітай.

Таварыства выпускае ўласную перыядычную рассылку[4] (на англійскай мове) і часопіс на нямецкай мове ням.: Menschenrechte (бел.: Права чалавека)[5]. Прэзідэнтам Міжнароднага савета МТПЧ з’яўляецца прафесар, доктар Томас Шырмахер  (ням.). Карл Хафен — скарбнік, Мары Джэрард, доктар Рэне Гомес  (ісп.), доктар Любоў Нямчынава, доктар Хайдзі Марын, Сімона Шлегель і прафесар, доктар Андрэй Сухарукаў — віцэ-прэзідэнты[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]