Іван Іванавіч Катляр
Іван Іванавіч Катляр | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія, паліталогія і правы чалавека |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Іван Іванавіч Катля́р[1] (нар. 15 чэрвеня 1941, Балотца, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі філосаф і палітолаг, грамадскі дзеяч[2]. Прафесар паліталогіі. З 1998 года старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека)[3]. Аўтар вучэбнага дапаможніка «Права человека», першы на Беларусі распрацоўнік і выкладчык аднайменнага вузаўскага спецкурса[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 чэрвеня 1941 года ў вёсцы Балотца на Гродзеншчыне. У 1964 годзе скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, 1973 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу[5].
Пасля заканчэння інстытута настаўнічаў, служыў у арміі, потым займаў камсамольскія і партыйныя пасады[6]. У 1978 годзе быў прызначаны намеснікам упаваўнаважанага Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў БССР па Брэсцкай вобласці[5].
Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Грамадская думка калгаснікаў у развітым сацыялістычным грамадстве» абараніў у 1984 годзе. У 1985 годзе стаў выкладаць у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Пасаду прафесара заняў у 1997 годзе. У 2003 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь прысвоіла Катляру званне прафесара па спецыяльнасці «Паліталогія»[3].
Вучоны даследуе праблемы фарміравання грамадскай думкі, развіцця палітычнага працэсу, станаўлення прававой дзяржавы, рэалізацыі і абароны правоў чалавека. Аўтар шматлікіх дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека[5].
Першым у рэспубліцы правёў навукова-педагагічны эксперымент выкладання правоў чалавека (1994—1998 гады), вынікам якога стала стварэнне рэспубліканскай сістэмы адукацыі па правах чалавека. У 1996 годзе выдаў дапаможнікі «Права человека» і «Права человека: современные представления и механизмы защиты», якія сталі першымі навукова-метадычнымі выданнямі па праблеме правоў чалавека на Беларусі[3]. У той жа год напісаў па даручэнні Міністэрства адукацыі праграму спецкурсаў «Правы чалавека»[7].
Не раз выступаў на калегіях Міністэрства адукацыі, удзельнічаў у парламенцкіх слуханнях па праблеме правоў чалавека[8].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў стваральнікам дыскусійнага клуба выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (1989—1991), Брэсцкай групы правоў чалавека (1993—1996), Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай асацыяцыі садзейнічання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1995—1999)[6][9].
Старшыня праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека (секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека) (з 1996 года)[10]. Арганізацыя была створана па ініцыятыве Катляра ў 1996 годзе[11][12][13][14][15].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]«Брэстаўчанін 1996 года» ў галіне навукі па версіі «Брестского курьера» (за выданне дзвюх кніг «Права человека» і правядзенне рэспубліканскай канферэнцыі па правах чалавека)[16].
Шматразова атрымоўваў дыпломы Міжнароднага біяграфічнага цэнтра[17][18][19][20][21][22]. Узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, атрымліваў падзякі ад прадстаўнікоў ААН у Рэспубліцы Беларусь[23][24].
Біяграфія Івана Катляра апублікавана ў 8-м томе 18-томнай Беларускай энцыклапедыі (1999 год), выданнях Міжнароднага біяграфічнага цэнтра «Выдатныя мысліцелі ХХ стагоддзя», «Выдатныя навукоўцы XXI стагоддзя», іншых энцыклапедыях і слоўніках[6].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе Людміла Маслюкова з «СБ. Беларусь сегодня» апісвала папулярызатара ідэі правоў чалавека з 1970-x гадоў так: «Мяркуючы па фактах, Іван Катляр — асоба значная: заснавальнік вузаўскай дысцыпліны, педагог-наватар, вучоны з сусветным імем»[8].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Котляр, И. И. Общественное мнение колхозников — действенный фактор совершенствования социалистической демократии на селе : материал в помощь лектору / И. И. Котляр. — Минск : Правление о-ва «Знание» Бел. ССР, Науч. метод. совет по пропаганде философии науч. коммунизма, 1982. — 20 с.
- Котляр, И. И. Взгляд изнутри: общественно-политический процесс на Беларуси / И. И. Котляр. — Лунинец: Спектр, 1993. — 121 с.
- Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для вузов / И. И. Котляр. — Минск : Право и экономика, 1996. — 146 с. (рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання ў якасці дапаможніка для студэнтаў неюрыдычных вучэбных устаноў).
- Котляр, И. И. Права человека: современные представления и механизмы защиты / И. И. Котляр. — 2-е изд., перераб. и доп. — Брест : Б.т., 1996. — 98 с.
- Котляр, И. И. Права человека: современные представления и механизмы защиты / И. И. Котляр. — 3-е изд., перераб. и доп. — Брест : Брест. обл. тип., 1997. — 98 с.
- Котляр, И. И. Права человека : пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — Брест : Лавров, 1997. — 185 с.
- Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — 3-е изд. — Брест : Изд-во С. Лаврова, 1998. — 185 с.
- Котляр, И. И. Права человека в современной Беларуси: состояние, проблемы, перспективы / И. И. Котляр; науч. ред. С. Ф. Дубенецкий. — Минск : Веды, 1999. — 196 с.
- Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов вузов / И. И. Котляр. — Минск : Тесей, 2002. — 254 с.
- Права человека : учеб. пособие для высших учебных заведений / А. Д. Гусев [и др.]; под общ. ред. А. Д. Гусева и Я. С. Яскевич. — Минск : ТетраСистемс, 2002. — 303 с. (Катляр І. І. у суаўтарстве).
- Котляр, И. И. Права человека : курс лекций / И. И. Котляр. — Брест : БрГУ им. А. С. Пушкина, 2004. — 188 с.
- Котляр, И. И. 12 лекций по правам человека: науч.-метод. материал к курсу лекций : учеб.-метод. пособие / И. И. Котляр. — Барановичи : БарГУ, 2005. — 344 с.
- Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для вузов / И. И. Котляр. — 2 е изд. — Минск : Тесей, 2005. — 286 с.
- Котляр, И. И. Права человека и высшая школа: концептуальные основы преподавания, изучения и воспитания, управленческие решения : монография / И. И. Котляр. — Минск : Тесей, 2007. — 232 с.
- Котляр, И. И. Права человека : учеб. пособие для студентов высших учебных заведений / И. И. Котляр. — 3 е изд. — Минск : Тесей, 2008. — 314 c.
- Котляр, И. И. Россия XXI века: общественно-политический процесс в оценках белорусского политолога / И. И. Котляр. — Брест : Альтернатива, 2009. — 263 с.
- Котляр, И. И. Россия XXI века: общественно-политический процесс в оценках белорусского политолога / И. И. Котляр. — 2 е изд., доп. — Брест : Альтернатива, 2010. — 269 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Дайджесты. Анонсы. Даты (руск.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (14 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2016. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ а б в Сіманоўскі, С.І. З верай у ідэалы // Настаўніцкая газета : газета. — 2018. — № 49 (8101). — С. 24.
- ↑ Лобачева, Василиса. Право стать самим собой (руск.). СБ. Беларусь сегодня (20 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ а б в БелЭн 1999, с. 175.
- ↑ а б в Стралец, М. Наш зямляк – Іван Іванавіч Катляр . Новае жыццё (15 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2019. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Николай Хорошко, Юрий Кусков И один в поле воин(руск.) // Заря : газета. — 9 снежня 1999 года.
- ↑ а б Маслюкова, Людмила. Научная альтернатива ловле блох (руск.). СБ. Беларусь сегодня (19 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Стрелец, Михаил (2018-03-08). "Гуманист и правозащитник : о книге «Личность: Котляр И. И.»". Брестский вестник(руск.).
- ↑ Требуется объективный взгляд (руск.)(недаступная спасылка). СБ. Беларусь сегодня (27 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Спецслужбы создали свои «правозащитные» организации? (руск.). Наша Ніва (3 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Лукашук, Змитер. В Брюсселе и Страсбурге появляются неизвестные правозащитные организации из Беларуси (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2013. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Лукашук, Зміцер. У Брусэлі і Страсбургу з’яўляюцца невядомыя праваабарончыя арганізацыі з Беларусі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2013. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Lukashuk, Zmicier. Unknown Belarusian human rights organizations appear in Brussels and Strasbourg (англ.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Спецслужбы стварылі свае «праваабарончыя» арганізацыі? . Наша Ніва (3 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Брестчанин года – 1996. Наука: Иван Котляр, доцент Брестского госуниверситета(руск.) // Брестский курьер : газета. — 1997. — № 1.
- ↑ Северянин В., Мойсейчик А. Аплодисменты из Кембриджа – учёному из Бреста(руск.) // Брестский курьер : газета. — 12 красавіка 2001 года.
- ↑ Хто ёсць хто ў Беларусі. Міжнароднае прызнаннеНастаўніцкая газета : газета. — 28 красавіка 2001 года. //
- ↑ Поздравляем! Награда XXI века – учёному из Бреста(руск.) // Народная газета : газета. — 12 красавіка 2001 года.
- ↑ Прафесар брэсцкага універсітэта стаў «Міжнародным выкладчыкам-2004»Настаўніцкая газета : газета. — 5 кастрычніка 2004 года. //
- ↑ Его опыт нам пригодитсяБелорусская деловая газета : газета. — 15 лютага 2005 года. //
- ↑ Наши в Кембридже (руск.)(недаступная спасылка). СБ. Беларусь сегодня (1 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Аляшкевіч, Вераніка. Кнігі ў дар са шчырай любоўю . Настаўніцкая газета (3 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Седнев, А. Выбирай себе титул(руск.) // Вечерний Брест : газета. — 1 красавіка 2005 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Катля́р Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 175. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Гордей, Е. Н. Первопроходец / Е. Н. Гордей. — Брест : Издательский дом С. Лаврова, 2001. — 89 с. — ISBN 985-6371-68-6.
- Жилко, В. В. И. И. Котляр — профессор, учитель, общественный деятель / В. В. Жилко, А. Н. Головченко. — Брест : РООЗПЧ (СМОПЧ), 2007. — 80 с.
- Птичкина, С.А., Головченко, А.Н. Личность: Котляр И. И.. — Брест: Альтернатива, 2018. — 102 с. — ISBN 978-985-521-614-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кнігі аўтара ў каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў СССР
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі
- Палітолагі СССР
- Палітолагі Беларусі
- Аўтары падручнікаў