Мікалаеўка (Лоеўскі раён)
Вёска
Мікалаеўка
|
Мікала́еўка[1] (трансліт.: Mikalajeŭka, руск.: Миколаевка) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ручаёўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1871 перасяленцамі з суседніх вёсак Абрамоўка і Ручаёўка і вёскі Шмакі Чыгірынскім воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні Мельнікавымі, Буднікавымі, Ларчанкамі і Кавалёвымі. Названая ў гонар імператара Мікалая I. У 1873 году вёска стала месцам правядзення работ Заходняй экспедыцыі па асушэнню балот, жыхары вялі спрэчку з памешчыкам аб прыналежнасці лугавых зямель да 1918 года. Да Першай сусветнай вайны мелася 2 вуліцы, 2 царквы і школа, а таксама завод па перапрацоўцы сіняй і чырвонай гліны (гліну здабываюць і цяпер). У чэрвені 1920 года вёску захапілі палякі. У 1931 году жыхары ўступілі ў калгас. У час Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1943 годзе спалілі 22 двары і забілі 8 жыхароў. У раёне вёскі адбываліся буйныя сутыкненні партызан з карнымі атрадамі фашыстаў. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Заря» (цэнтр - вёска Ручаёўка Лоеўскі раён).
Станам на 2021 год вёска цалкам знесена.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх