Ручаёўка
Аграгарадок
Ручаёўка
| ||||||||||||||||||||
Ручаё́ўка[1] (трансліт.: Ručajoŭka, руск.: Ручаёвка) — аграгарадок у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Ручаёўскага сельсавета. Месціцца за 25 км на паўднёвы захад ад Лоева, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца, за 117 (111[2]) км ад Гомеля, на аўтамабільнай дарозе Брагін — Лоеў. На поўдзень месціцца сетка меліярацыйных каналаў, на ўсходзе рака Пясочанка, якая ўпадае ў возера Лутаўскае, што ў пойме ракі Дняпро.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой з поўначы далучаецца кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Паблізу ёсць залежы гліны і торфу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пісьмовых крыніцах згадваецца ў пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1834 годзе 23 двары, у 1850 годзе 27 двароў, уладанне памешчыцы Быкоўскай. У 1872 годзе пабудаваная драўляная пяцікупальная Вазнясенская царква, у якой сярод кніг былі служэбнік, выдадзены ў Кіеве ў 1791 годзе, і маскоўскія евангеліі 1805 і 1863 гадоў. У 1885 годзе 67 двароў, цэнтр Ручаёўскай воласці, у якую ўваходзілі 12 селішчаў з 438 дварамі. У 1897 годзе 533 жыхары, ёсць народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. У 1916 годзе пачаў дзейнічаць тэлеграф. У 1908 годзе 104 двары.
У пачатку сакавіка 1918 года Ручаёўку занялі германскія войскі[3]. Савецкая ўлада была ліквідавана, а павет па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікі далучаны да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР[4]. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, Ручаёўка зноў апынулася пад савецкай уладай у складзе Заходняй камуны РСФСР.
З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Ручаёўка ўвайшла ў склад БССР. З 16 студзеня Ручаёўка была ўключана ў склад РСФСР, дзе належала да Рэчыцкага павета Гомельскай губерні[3].
У сакавіку 1920 года пачалося наступленне польскай арміі[3]. 12 сакавіка польскі атрад захапіў Ручаёўку, але на наступны дзень быў разбіты РСЧА[5].
У выніку пагрому, які 7 лютага 1921 года ўчыніла банда Галакі, загінулі 40 жыхароў[крыніца?]. 9 мая 1923 года воласць была ліквідавана, а тэрыторыя ўключана ў Лоеўскую і Холмецкую воласці.
З 8 снежня 1926 года ў складзе БССР, цэнтр Ручаёўскага сельсавета Лоеўскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага, з 30 ліпеня 1966 года Лоеўскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе 69 двароў, ёсць пачатковая школа, хата-чытальня, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя СНК БССР, працавала кузня. У 1940 годзе ў вёсцы 103 двары.
У Другую сусветную вайну нямецкія ўлады размясцілі ў вёсцы свой гарнізон, які 8 верасня 1942 года быў разгромлены партызанамі. У 1943 годзе нацысцкія войскі спалілі 93 двары, загубілі 8 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1885—469 чалавек
- 1897—533 чалавекі
- XX стагоддзе:
- 1908—602 чалавекі
- 1930—399 чалавек
- 1940—496 чалавек
- 1959—420 чалавек
- 1999—375 чалавек[6]
- XXI стагоддзе:
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла савецкіх воінаў[2] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000493
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Ушэсця Гасподняга (1872 г.), узарваная ў 1942 годзе[8].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр саўгаса «Зара». Ёсць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, аддзяленне сувязі, шавецкая майстэрня, яслі-сад[6].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Сяргеевіч Лямешчанка (нар. 1953) — беларускі эканаміст, аналітык, педагог.
- Сяргей Дзмітрыевіч Лямешчанка (1910—1998) — заслужаны заатэхнік БССР
- Юрый Іванавіч Кулажанка (нар. 1936) — беларускі матэматык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2001.
- ↑ а б в Ермакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1.
- ↑ Грыцкевіч, А. Лоеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 389—390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- ↑ Краўцоў, І. Я. Трывожная вясна 1920 года / І. Я. Краўцоў // Памяць… — С. 65—67.
- ↑ а б Ручаёўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 2005. — С. 67—68. — 520 с.: іл. с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
- ↑ Дзяржкартгеацэнтр Архівавана 7 кастрычніка 2021.
- ↑ Царква Ушэсця Гасподняга . radzima.org.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ручаёўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 2005. — С. 67—68. — 520 с.: іл. с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6.
- Ручаёўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 478. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 27. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ручаёўка
- Краіна, у якой хочацца жыць — як у Ручаёўцы амаль 100% жыхароў гавораць і вучацца па-беларуску . Радыё Свабода (30 траўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2016.