Мікалай Іванавіч Ільініч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Ільініч
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
Нараджэнне 1470
Смерць 1500
Род Ільінічы
Бацька Івашка Ільініч
Маці Ганна Даўгірдаўна[d]
Жонка Ганна Нацаўна[d]
Дзеці Мікалай, Ганна, Альжбета, дачка

Мікалай Іванавіч Ільініч (? — каля 1500) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, у 14941498 менскі намеснік, у 1495 маршалак гаспадарскі, у 1499 смаленскі намеснік.

З роду Ільінічаў герба «Корчак», сын намесніка драгічынскага, а потым віцебскага і смаленскага Івана (Івашкі) і Ганны Даўгірдаўны.

Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Нацовіча і Кацярыны, спадчынніцай Зэльвы і іншых маёнткаў, і меў сына Мікалая і трох дачок:

  1. Ганну, жонку Мікалая Зяновіча;
  2. Альжбету  (ВД), жонку Яна Шэметавіча  (ВД);
  3. N., жонку Збожнага Вернаровіча.

Пасля смерці Мікалая Іванавіча Ільініча яго жонка выйшла другі раз замуж у 1502 годзе за Войтка Янавіча (Клочка).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]