Мікалай Іванавіч Накоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Накоўнік
Дата нараджэння 20 мая 1895(1895-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1975
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1947)
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Іванавіч Накоўнік (20 мая 1895, в. Накоўнікі, Дрысенскі павет, Віленская губерня — 1975, Ленінград) — беларускі савецкі вучоны. Доктар геолага-мінералагічных навук (1947), прафесар (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе скончыў геалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У перыяд з 1924 года па 1936 год — навуковы супрацоўнік Геалкама-ЦНДГРІ, з 1931 года па 1938 год — асістэнт, дацэнт Ленінградскага горнага інстытута; з 1936 года да 1940 год — старшы навуковы супрацоўнік Геалагічнага інстытута АН СССР.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) — геолаг Уральскага і Заходне-Сібірскага геалагічнага ўпраўлення. З 1949 года па 1951 год — геолаг Казахскага геалагічнага ўпраўлення. З 1951 года па 1953 год — дацэнт і прафесар, загадчык кафедры петраграфіі Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1953 года па 1955 год — прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (геолага-геаграфічны факультэт).

Памёр Мікалай Іванавіч у 1975 годзе ў Ленінградзе.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Праводзіў геалагічныя даследаванні ў Казахстане, на Урале, у Заходняй Сібіры. Адкрыў буйныя радовішчы малібдэна, вальфраму, медзі, кобальту, распрацаваў метадычныя прыёмы вывучэння горных парод.

Мікалай Іванавіч Накоўнік унёс вялікі ўклад у стварэнне мінеральна-сыравіннай базы СССР і Казахстана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Накоўнік Мікалай Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1973. — Т. 7 : Манцякі-Паддубічы. — С. 379.
  • Накоўнік Мікалай // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 532—534.