Мікалай Уладзіміравіч Аксаміт
| Мікалай Аксаміт | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 18 мая 1954[1] | ||||||
| Смерць |
28 студзеня 2024 (69 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне» | ||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Мікалай (Мікола) Уладзіміравіч Аксаміт (18 мая 1954 — 28 студзеня 2024, Ваўкавыск) — беларускі палітык і праваабаронца, у 1990—1995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 мая 1954 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
На парламенцкіх выбарах 4 сакавіка 1990 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны.
26 жніўня 1991 года галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[3]. У лістападзе 1991 года быў накіраваны ад Вярхоўнага Савета на вучобу ў Беларускі інстытут правазнаўства[4].
У красавіку 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзення рэферэндуму, сярод пытанняў якога была змена дзяржаўнай сімволікі і наданне рускай мове статусу дзяржаўнай[5].
Працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».
У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[6]. Пасля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання[7][8].
Памёр 28 студзеня 2024 года ў Ваўкавыску пасля запланаванай аперацыі[9].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pdf.kamunikat.org/14996-1.pdf
- ↑ а б в Дэпутаты незалежнасьці — Нью-Ёрк, Вільня: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 217. — ISBN 978-9955-578-11-6
- ↑ Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 15 ноября 1991 года № 1247-XII «О направлении народных депутатов Республики Беларусь на учебу в Белорусский институт правоведения»(недаступная спасылка)
- ↑ Навумчык, Сяргей. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа . Радыё Свабода (13 красавіка 2010). Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ 7 декабря в Волковыске (Гродненская область) был задержан юрисконсульт правозащитного центра "Аслона" Николай Аксамит, который являлся доверенным лицом кандидата в депутаты, местного предпринимателя Николая Автуховича (руск.). spring96.org (14 снежня 2004). Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ У Ваўкавыску галадаюць Мікалай Аксаміт і Андрэй Шантаровіч . Радыё Свабода (11 снежня 2007). Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ На 15-ы дзень галадоўкі Мікола Аксаміт быў шпіталізаваны і спыняе галадоўку, але іншыя галадаюць далей . Радыё Свабода (11 снежня 2007). Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ Памёр дэпутат Незалежнасьці Мікалай Аксаміт . Радыё Свабода (28 студзеня 2024). Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Ваўкавыску
- Члены Партыі БНФ
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Члены Беларускага народнага фронту
- Палітыкі Беларусі