Мікалай Уладзіміравіч Аксаміт
Мікалай Аксаміт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 18 мая 1954[1] (68 гадоў) | ||||||
Партыя | Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне» | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, мастак | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мікалай (Мікола) Уладзіміравіч Аксаміт (18 мая 1954) — беларускі палітык і праваабаронца, у 1990—1995 гадах — адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 18 мая 1954 года. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Ваўкавыскай гарадской выбарчай акругі № 248. Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.
У красавіку 1995 года ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзення рэферэндуму, сярод пытанняў якога была змена дзяржаўнай сімволікі і наданне рускай мове статусу дзяржаўнай[3].
Працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».
У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[4]. Пасля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання[5][6].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://pdf.kamunikat.org/14996-1.pdf
- ↑ 2,0 2,1 Дэпутаты незалежнасьці — Нью-Ёрк, Вільнюс: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 217. — ISBN 978-9955-578-11-6
- ↑ http://www.svaboda.org/content/transcript/2007850.html
- ↑ http://spring96.org/ru/news/8391
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/788042.html
- ↑ http://www.svaboda.org/content/article/788344.html
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100