Мікалай Акімавіч Пісканоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святы

Мікалай Акімавіч Пісканоўскі
Дзейнасць протаіерэй
Месца працы
Нараджэнне 13 мая 1887(1887-05-13)
Смерць 10 красавіка 1935(1935-04-10) (47 гадоў)

Мікалай Акімавіч Пісканоўскі (13 мая 1887 ― 10 красавіка 1935) ― протаіерэй, свяшчэннамучанік, святы РПЦЗ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Кобрынскім павеце ў в. Збірагі (сучасны Брэсцкі раён) у сям’і пратаірэя Акіма Пісканоўскага і яго жонкі Марыі Кадлубоўскай[1]. У 1901 годзе скончыў семінарыю, пасля чаго служыў псаломшчыкам у стрыгаўскай Сімяонаўскай царкве нездалёк Кобрына. Пазней пабраўся шлюбам з Клаўдзіяй Катовіч — дачкой святара з Страдзічаў.

Перад Першай Сусветнай вайной быў прызначаны дыяканам у Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор. З пачаткам вайны сабор становіцца шпітальным храмам. У сувязі з наступам германа-аўстрыйскіх войскаў, гарнізонны шпіталь храма пераводзяць у Адэсу. Туды ж пераязджае і сям’я Пісканоўскіх. Эвакуіруецца таксама і дыяцэзія, куды ўваходзіць шпітальны храм, а кафедра пераносіцца ў Маскву. У той час яе ўзначальваў уладыка Ціхан (Бялявін). Да яго, каб атрымаць святарскае пасвячэнне, Мікалай быў выкліканы з Адэсы. Пасвячэнне праходзіла ў храме Хрыста Збавіцеля.

У 1918 годзе шпіталь у Адэсе быў ліквідаваны. Мікалай стаў святаром ва ўкраіскім сяле Паўлыш. Тут жа 12 лістапада 1918 года ў яго нарадзіўся сын Мікалай.

У пачатку 1920-х бандытамі быў забіты святар з сяла Іванаўка і Мікалай заняў яго месца. Пасля трапіў у храм горада Варонежа. Там жа ў 1928 годзе яго і арыштавалі чэкісты, адправіўшы ў Салавецкі лагер. У тым месцы лёс пазнаёміў яго з Дзмітрыем Ліхачовым, які пазней згадваў Мікалая ў сваіх успамінах. У маі 1931 года тэрмін яго зняволення скончыўся, але яшчэ 5 месяцаў Мікалай заставаўся ў канцлагеры на прымусовых працах. 12 кастрычніка 1931 года ён быў адпраўлены этапам на лесапавал недалёка ад Архангельска. Пазней, у сувязі з слабым здароўем яму дазволілі пераехаць непасрэдна ў Архангельск. Але хутка пачалася новая хваля рэпрэсій. У верасні 1934 чэкісты зноў дабраліся і да Мікалая. 10 красавіка 1935 года ён памёр ад пнеўманіі.

Пахаваны ў Архангельску. Захаваць магілу дапамог Дзмітрый Ліхачоў.

Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквой на саборы 14 лістапада 1981 года Мікалай Пісканоўскі быў прылічаны да ліку святых.

Зноскі