Мікалай Аляксандравіч Паклонскі
Мікалай Аляксандравіч Паклонскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Мікалай Аляксандравіч Паклонскі (нар. 14 жніўня 1949, в. Гарадок, БССР) — фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар фізіка-матэматычных навук (2002), прафесар (2004), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1], заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2021)[2], замежны член РАН (2022).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1971 годзе працаваў у БДУ і ў НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры БДУ. Пасля сканчэння вочнай аспірантуры БДУ ў 1976 годзе працаваў у НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанка ў лабараторыі электронных метадаў эксперыментальнай фізікі.
З 1993 года працуе на кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі БДУ. У 1982 годзе ім абаронена кандыдацкая дысертацыя, а ў 2001 годзе доктарская дысертацыя на тэму «Статычнае экранаванне і скокавы перанос зарадаў у паўправадніках». У 2003 годзе прысвоена навуковае званне прафесара. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.
У 2008 годзе прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па фізіцы паўправаднікоў і нанаэлектроніцы. Распрацаваў тэорыю экранавання электрастатычнага поля ў кавалентных крышталях са скачковым пераносам электронаў па дамешкавых атамах. Выявіў інфранізкачастотныя аўтавагінні току ў легіраваным полікрыштальным крэмнію. Вымераў размагнічвальнае поле на паверхні ферамагнітных металаў метадам электроннага перамагнітнага рэзанансу.
Аўтар звыш 400 навуковых і навучальна-метадычных прац, у тым ліку 6 патэнтаў, больш за 170 навуковых артыкулаў, 2 манаграфій, 11 навучальных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Член навукова-рэдакцыйнай калегіі Беларускай энцыклапедыі[3].
Зноскі
- ↑ https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 19.10.2021 г. № 410 «Аб узнагароджанні» – Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 22 мая 2024.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2021. Праверана 25 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паклонскі Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Николай Александрович Поклонский // Журнал Белорусского государственного университета. Физика. — №3. — 2019.
- Профіль М. А. Паклонскага на сайце БДУ Архівавана 25 снежня 2021.
- Профіль Мікалая Аляксандравіча Паклонскага на афіцыйным сайце РАН